• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам

    13 кастрычніка, 2026

    У Варшаве Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. У ёй таксама ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка, галоўны дарадца Франак Вячорка і дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.

    Беларуская лідарка выказала салідарнасць з украінскім народам на фоне расійскіх ракетных і дронавых атак, якія працягваюць забіраць жыцці мірных жыхароў і разбураць гарады. Яна адзначыла мужнасць украінскіх абаронцаў і поспехі Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі.

    Ціханоўская падзякавала Украіне за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку новага беларускага падраздзялення БПЛА «Воля», якое дапамагае абараняць Украіну. Таксама яна падзякавала за заканадаўчыя прапановы Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны, накіраваныя на тое, каб замежнікі, у тым ліку беларусы, маглі ўрэгуляваць сваё знаходжанне ў краіне пры наяўнасці пратэрмінаваных дакументаў.

    Асобна беларуская лідарка адзначыла працу пасла па асобых даручэннях па Беларусі Яраслава Чарнагора і падзякавала за падтрымку Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве. Бакі абмеркавалі магчымасці ўмацавання статусу Місіі і развіцця яе супрацоўніцтва з украінскімі дзяржаўнымі інстытутамі для вырашэння практычных праблем беларусаў ва Украіне.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    • Бяспеку і расійскую пагрозу. Узмацненне расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі і выкарыстанне беларускай інфраструктуры для агрэсіі супраць Украіны. Беларуская дэлегацыя прадставіла інфармацыю і матэрыялы BELPOL, а таксама распавяла пра кампанію супраць вярбоўкі беларусаў у расійскую армію.
    • Санкцыі. Каардынацыю санкцыйнай палітыкі Украіны, ЕС і беларускіх дэмакратычных сілаў. Бакі абмеркавалі новыя санкцыйныя прапановы супраць прадпрыемстваў і асобаў, якія спрыяюць расійскай агрэсіі, а таксама неабходнасць захавання ціску на рэжым Лукашэнкі.
    • Прыцягненне да адказнасці. Супольную працу па дакументаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку яго саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны і незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей. Таксама абмеркавалі падтрымку міжнародных механізмаў правасуддзя, у тым ліку справы, ініцыяванай Літвой у Міжнародным крымінальным судзе.
    • Міжнароднае супрацоўніцтва. Магчымасці правядзення супольных беларуска-ўкраінскіх мерапрыемстваў на міжнародных пляцоўках.

    Святлана Ціханоўская:

    «Украіна сёння змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за бяспеку ўсёй Еўропы. Беларусы на баку Украіны — нашы добраахвотнікі ваююць на фронце, нашы валанцёры дапамагаюць, а беларускія дэмакратычныя сілы працуюць, каб спыніць выкарыстанне нашай краіны для расійскай агрэсіі.

    Мы хочам, каб супрацоўніцтва паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю было пастаянным і сістэмным. Бо свабодная, незалежная ад Расіі Беларусь — гэта не толькі наша мэта, але і стратэгічны інтарэс Украіны.

    Мы верым у перамогу Украіны і ў будучыню, у якой нашы краіны будуць добрымі суседзямі, надзейнымі партнёрамі і часткай адзінай еўрапейскай сям’і».

    Апошнія навіны