Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская па запрашэнні міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага ўзяла ўдзел у цырымоніі ўручэння Прэміі Леха Валенсы.
Сёлета ўзнагароды была ўдастоеная грузінская журналістка Мзія Амоглабелі.
Святлана Ціханоўская павіншавала лаўрэатку: «Шчыра віншую Мзію Амоглабелі з гэтым заслужаным прызнаннем. У часы, калі свабоднае слова становіцца галоўнай зброяй у барацьбе за дэмакратыю, праца незалежных журналістаў патрабуе вялікай мужнасці. Гэтая ўзнагарода — важны знак салідарнасці з усімі, хто змагаецца за праўду».
Прэмія Леха Валенсы мае асаблівую важнасць і для беларусаў: у пазамінулым годзе яе лаўрэатам стаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка за яго адданую працу ў барацьбе за дэмакратычныя перамены і свабоду Беларусі.
