• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам

    24 верасня, 2026

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушорам Данам.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Румыніі за падтрымку беларускага народа і цвёрдую пазіцыю ў межах Еўрапейскага Саюза. Асобна абмеркавалі важнасць захавання Беларусі ў еўрапейскім парадку дня і падтрымкі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

    Прэзідэнт Нікушор Дан запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Бухарэст.

    На палях Генасамблеі Ціханоўская таксама правяла асобную сустрэчу з міністаркай замежных справаў Румыніі Оанай Цою. Падчас перамоваў абмеркавалі працэс вызвалення палітвязняў і міжнародныя намаганні ў гэтым кірунку, санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму, а таксама механізмы прыцягнення вінаватых у рэпрэсіях да адказнасці.

    Асобна гаварылі пра падтрымку незалежных медыя, праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі.

    «Я ўдзячная Румыніі за прынцыповую пазіцыю і падтрымку беларусаў. Сёння асабліва важна захоўваць адзінства Еўропы: дамагацца вызвалення палітвязняў, працягваць ціск, пакуль працягваюцца рэпрэсіі, і адначасова падтрымліваць беларусаў. Буду рада працягнуць гэтую размову ўжо ў Бухарэсце», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны