Падзеі ў Беларусі
- Створана Дзяржаўная камісія па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.
Адпаведнае распараджэнне было падпісана ў траўні Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта чарговае палітычнае ўмяшльніцтва ў адукацыйныя пытанні. Насамрэч гаворка ідзе аб чарговым перапісванні падручнікаў з мэтай прыстасаваць іх пад “змест ідэалогіі і прынцыпаў гістарычнай палітыкі беларускай дзяржавы”. Паведамляецца, што апроч навукоўцаў і настаўнікаў гэтымі пытаннямі будуць займацца дзяржаўныя чыноўнікі, дэпутаты, сябры партыі “Белая Русь” і г.д.
- Вучняў 10 класаў адправілі на вайсковыя зборы
25 траўня 2026 г. распачаліся вайсковыя зборы для хлопцаў, якія скончылі 10 класу. Тэрмін прахаджэння збораў у гэтым годзе павялічаны да двух тыдняў. Пры гэтым значная частка вучняў праходзіць зборы ў палявых лагерах на базе вайсковых частак. Праграма збораў уключае ў сябе заняткі па агнявой, тактычнай, страявой, фізічнай, ваенна-медыцынскай падрыхтоўцы. Вядомыя прыклады, калі ваенн-палявыя зборы былі накіраваныя не толькі хлопцы, але і дзяўчаты. Згодна з каментарамі Міністэрства адукацыі, тыя, хто не пройдзе зборы не будзе пераведзены ў 11 класу. Правядзенне ваенна-палявых збораў для няпоўналетніх – беспрэцэдентны выпадак ў гісторыі адукацыі ў Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што ўзровень мілітарызацыі школы сёння пераўзыходзіць часы позняга СССР.Ствараецца дзяржаўны рэестр рэпетытараў.
- Ствараецца дзяржаўны рэестр рэпетыраў
Падрыхтаваны праект адпаведнай пастановы Савета міністраў Беларусі. Яна закране ўсіх, хто працуе з дзецьмі на аснове самазанятасці. Гэта не толькі рэпетытары, якія дапамагуюць рыхтавацца да паступлення ў ВНУ, але і тых, хто праводзіць заняткі па маляванні, музыцы ці танцам. Той, хто не трапіць у рэестр не зможа аказваць такія паслугі. У праекце падкрэліваецца, самастойная адукацыйная дзейнасць «нясе рызыкі для сацыяльнай бяспекі і духоўна-маральных каштоўнасцяў беларускага народу». Асабая ўвага звернута на тое, асуджаныя па “злачынствы эктрэміскага кірунку” незалежна ад тэрміну даўнасці пазбаўляюцца магчымасці прыватнай навучальнай дзенасці. Гэта азначае ліквідацыю адной з нешматлікіх магчымасцей для выжывання для тысяч рэпрасаваных выкладчыкаў ВНУ і настаўнікаў.
- Працяг рэпрэсій ў акадэмічным асяроддзі
Аляксей Сасноўскі, асістэнт кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта, быў асуджаны ў Мінскім гарадскім судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Прысуд так званая “хатняя хімія”. Гэта азначае, нягледзячы на адносна мяккую форму абмежавання волі, пажыццёвую забарону на прафесійную дзейнасць у тым ліку і прыватным рэпетытарам.
- У Беларусі скарацілася колькасьць бюджэтных месцаў ў ВНУ для расейскіх абітурыентаў
Міністэрства адукацыі Беларусі паведаміла, што для грамадзян Расеі ў 2026 годзе выдзелілі 850 бюджэтных месцаў. Гэта менш у параўнанні з 2025 г., калі дзеля гэтага было пралстаўлена 1000 месцаў. Заахвочванне расіян да навучання ў Беларусі ёсць адказам на прапанову “Россупрацоўніцтва”, якое ў апошнія гады павялічыла колькасць стыпендый для навучання грамадзян Беларусі ў расійскіх універсітэтах у 18 разоў і давяла іх да 1300. Скарачэнне прпановы з беларускага боку выклікана тым, што ў 2025 г. пэўная частка месцаў засталася незапатрабаванай. Беларускі бок праіграе неабвешчаную публічна “вайну за абітурыентаў”, таму што мае абмежаваныя магчымасці праводзіць рэкруцінгавую кампанію ў Расіі. У той жа час, расійскі бок мае ў Беларусі разгалінаваную сетку ўстаноў “мяккай сілы” (пяць прадстаўніцтваў “Россупрацоўінцтва”, кабінеты фонда “Рускі мір” і г. д.).
Падзеі па-за межамі Беларусі
- Лонданская канферэнцыя беларускіх даследаванняў
11-ая штогадовая лонданская канферэнцыя беларускіх даследаванняў адбылася 8—9 траўня 2026 г. Правядзенне яе стала вынікам супольнай працы Школы славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Універсітэцкага каледжа Лондана, Цэнтра Астрагорскага і Беларускай бібліятэці і музея імя Францішка Скарыны. У канферэнцыі прыняло ўдзел звыш 40 даследчыкаў Беларусі з Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Бразіліі, Польшчы, Венгрыі, Канады, Аўстрыі, Чэхіі, Італіі і Чарнагорыі. Тэмы дакладаў тычыліся беларускай спадчыны Вялікага княства Літоўскага, сучасных палітычных працэсаў у Беларусі, міжнародных адносінаў, становішча беларускага грамадства, культуры, мовы, бібліятэчнай і архіўнай справы.
- 70-годдзе акадэмічнай беларусістыкі ў Польшчы
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту была заснаваная ў 1956 годзе. Гэта ўнікальная навуковая адзінка, супрацоўнікі якой ужо 70 гадоў займаюцца даследаваннем беларускай мовы, літаратуры, гісторыі і культуры Беларусі. Да юбілею была выдадзена адмысловая манаграфія Радаслава Калеты «Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў».
- Семінар “Паміж пераемнасцю і зменамі: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і ідэнтычнасці ў Беларусі”
Акадэмічны семінар “Паміж пераемнасцю і зменамі: пераасэнсаванне палітыкі, грамадства і ідэнтычнасці ў Беларусі” адбыўся 22 траўня 2026 г. у Стакгольме. Арганізатарам семінару выступіў Цэнтр балтыйскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Універсітэта Сёдертёрн. Мэта семінару – абмеркаванне тэкстаў будучай манаграфіі з серыі “Галасы Беларусі”. Чакаецца, што яна будзе апублікаваная ўжо ў гэтым годзе. На семінары сабраліся беларускія навукоўцы і даследчыкі Беларусі з Літвы, Польшчы, Даніі, Германіі і ЗША. Прадметам дыскусіі стала шырокае кола пытанняў, у тым ліку фукцыянавання беларускай мовы ў масмедых і ідэнтычнасці, аўтарытарнага кіравання і штодзеннасці ў Беларусі, гістарычнай спадчыны і мульцікультурнасці Беларусі, ролі культуры ў супраціве ў будучай трансфармацыі Беларусі.
- Ліцэісты Падляшскага ваеводства ў Польшчы задавалі іспыты па беларуску
Больш за 70 выпускнікоў ліцэяў Гайнаўкі і Бельска-Падляскага здалі матуру (экзамен сталасці) па беларускай мове. У Большасць іх з Гайнаўскаг ліцэю, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковай дысцыплінай на працягу ўсяго перыяду навучання. За апошнія 2 гады колькасць тых, хто здае выніковыя іспыты па беларускай мове павялічылася больш чым у 2 разы.
- Семінар “У пошуках віцебскай Латгаліі”
Навуковы семінар “У пошуках Віцебскай Латгаліі: пераасэнсаванне памежжа з транснацыянальнай перспектывы” быў праведзены 29 траўня 2026 г. у Рызе. Арганізатрамі яго сталі Беларускі Інстытут у Празе, Латыскі і Дагаўпілскі ўніверсітэты, Усходнееўрапейская акадэмічная сетка “Акно”. Удзельнікі семінару абмеркавалі шырокае кола пытанняў, у тым ліку этна-канфесійны ландшафт регіёна, ідэнтычнасць лакальных груп насельніцтва, становішча рэгіянальных даследаванняў.
