Кароткая размова адбылася сёння на палях Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці. Гэта першая сустрэча беларускай лідаркі з новым прэм’ер-міністрам. Канада ўдзельнічае ў Саміце EPC упершыню.
«Для мяне было вельмі важна сустрэцца з прэм’ер-міністрам Канады. З адным з лідараў, вельмі актыўным таксама ў “Вялікай сямёрцы”.
Мы абмеркавалі працяг супрацоўніцтва пасля яго перамогі на выбарах, а таксама развіццё ўзаемадзеяння, пачатага яшчэ пры прэм’ер-міністры Джастіне Трудо. Асобную ўвагу надалі падтрымцы журналістаў, стратэгічнаму дыялогу паміж Канадай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама магчымасці візіту ў Атаву ў гэтым годзе».
Акрамя таго, Ціханоўская правяла кароткую сустрэчу з міністаркай замежных справаў Канады Анітай Ананд і прапанавала Канадзе далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных.

