Сустрэча прайшла сёння падчас Саміту Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Бакі абмеркавалі вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай.
«Была рада сустрэцца з Прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім на палях Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста Прэзідэнту за пастаянную ўвагу на найвышэйшым узроўні да справы Анджэя Пачобута, які сёння быў вызвалены, а таксама за прысуджэнне яму летась найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — Ордэна Белага Арла.
Мы абмеркавалі бягучыя падзеі і наступныя крокі ў нашым супрацоўніцтве».
