• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – на канцэрце беларускага гурта Irdorath

    25 красавіка, 2026

    У Варшаве Святлана Ціханоўская пабывала на канцэрце гурта Irdorath. Перад выступам лідарка паразмаўляла з музыкамі пра іх шлях, жыццё пасля зняволення і тое, як цяпер выглядае праца і творчасць у эміграцыі. Гурт падараваў Святлане Ціханоўскай кнігу пра беларускіх «нячысьцікаў» — выданне на дзвюх мовах: па-беларуску і па-англійску.

    Надзея і Ўладзімір, заснавальнікі гурта, — былыя палітвязні, і ўчора была асаблівая для іх дата — тры гады з моманту вызвалення.

    Святлана Ціханоўская:
    «Мяне заўсёды натняюць гісторыі беларусаў. А гісторыя Надзеі і Ўладзіміра — прыклад сілы, стойкасці і ўнутранай свабоды. Я шчыра ганаруся, што не гледзячы на ўсе выпрабаванні, гурт працягвае свой творчы шлях».

    Нядаўна выйшаў ролік на канале «Міністэрства Сэпультуры» з гісторыяй гурта Irdorath — яго можна паглядзець па спасылцы.

    Апошнія навіны