• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Тое, што адбываецца са Сцяпанам Латыпавым, — гэта яшчэ адно сведчанне таго, што нечалавечае стаўленне да палітвязняў у Беларусі з’яўляецца сістэмным падыходам рэжыму»

    27 сакавіка, 2026

    Сёння стала вядома, што палітвязень Сцяпан Латыпаў у трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд. Ва ўмовах несвабоды такая спроба — гэта адчайны крок, каб прыцягнуць увагу да свайго становішча і спыніць здзекі.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пра ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах, якія становяцца прычынай такіх наступстваў:
    «Гісторыя Сцяпана Латыпава — гэта яшчэ адзін трагічны эпізод і яшчэ адно жахлівае сведчанне таго, праз што сістэмна праходзяць палітвязні ў Беларусі.

    Трэцяя спроба суіцыду — гэта вынік працяглага, мэтанакіраванага знішчэння чалавечай годнасці. ШІЗА, ПКТ, турэмны рэжым, пастаянны ціск, пазбаўленне сувязі з блізкімі, адсутнасць элементарных умоваў, прыніжэнні, ізаляцыя, бясконцыя спагнанні — усё гэта выкарыстоўваецца як інструмент псіхалагічнага і фізічнага зламу.

    Гэта пацвярджаюць аповеды тых, хто быў вызвалены зусім нядаўна. Яны кажуць пра жахі, катаванні, холад, поўную ізаляцыю і стан, у якім чалавек губляе сэнс жыцця і даводзіцца да суіцыдальнага стану. Пра спробы суіцыду і здзекі ў турмах у Беларусі казаў і былы палітычны зняволены Максім Сеннік.

    Валянцін Стэфановіч апісвае сістэму, у якой палітвязняў метадычна пазбаўляюць годнасці, сну, здароўя, кантакту з сям’ёй, надзеі і любых чалавечых умоваў. Раней пра гэта ж казаў і Алесь Бяляцкі, падкрэсліваючы, што турэмная сістэма ў Беларусі выбудаваная не для ўтрымання, а для падаўлення і знішчэння асобы.

    Менавіта таму мы павінны казаць наўпрост: тое, што адбываецца са Сцяпанам Латыпавым, — гэта яшчэ адно сведчанне таго, што нечалавечае стаўленне да палітвязняў у Беларусі з’яўляецца сістэмным падыходам рэжыму. На сённяшні дзень у турмах ужо загінулі 9 палітвязняў. І рэжым робіць усё, каб гэта працягвалася.

    Пакуль палітвязні застаюцца ў турмах і калоніях — іх жыццям кожны дзень пагражае небяспека. Мы робім і працягнем рабіць усё, каб усе вярнуліся на волю і былі ў бяспецы».

    Апошнія навіны