• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як бараніць беларускую незалежнасць? У Варшаве абмеркавалі ролю інтэлігенцыі ў змаганні за незалежнасць

    24 сакавіка, 2026

    20 сакавіка ў Варшаве Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «Як бараніць беларускую незалежнасць: роля інтэлігенцыі» і выступіла з прамовай, у якой адзначыла, што беларускую незалежнасць сёння трэба абараняць не толькі праз міжнародную палітыку, але і праз культуру, мову і адукацыю. Сустрэча прайшла ў Цэнтры беларускай салідарнасці ў фармаце круглага стала, удзел у якой узялі:

    — Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета;
    — Арцём Брухан, спікер Каардынацыйнай Рады;
    — Паліна Прысмакова, сакратарка Рады БНР;
    — Надзея Белахвосцік, журналістка;
    — Андрэй Вардамацкі, сацыёлаг, прафесар;
    — Андрэй Янушкевіч, выдавец;
    — Паліна Бродзік, кіраўніца Free Belarus Center і Міжнароднай камісіі КР II складу;
    — Мікола Дзядок, былы палітвязень.
    Мадэравала сустрэчу Ірэна Кацяловіч.

    Размова была прысвечаная 108-й гадавіне абвяшчэння незалежнасці Беларусі і таму, якую ролю сёння адыгрываюць інтэлектуалы, творцы і культурніцкія ініцыятывы, калі рэжым працягвае рэпрэсіі, забароны на прафесію і выцісканне людзей з краіны.

    Сярод тэмаў абмеркавання: — як не губляць інтэлектуальную сувязь з Беларуссю; — як аб’ядноўваць высілкі і ўзмацняць уплыў беларускай інтэлігенцыі на грамадзянскую супольнасць; — што могуць найбольш эфектыўна зрабіць дэмакратычныя сілы для падтрымкі беларускіх творцаў.

    Святлана Ціханоўская:
    «Нашая культура, нашая мова — гэта наша зброя. Наш шчыт ад так званага «рускага свету». І вы, нашая інтэлігенцыя — ахоўнікі нашай спадчыны. Я думаю відавочна, што без нацыянальнай інтэлігенцыі нацыя не мае будучыні. І калі мы паглядзім, колькі таленавітых, адукаваных людзей вымушана пакінулі Беларусь за апошнія пяць з паловай гадоў, мы зразумеем, што лукашэнкаўскаму рэжыму абыякавая будучыня краіны».

    Сустрэча была арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай.

    Апошнія навіны