Святлана Ціханоўская: «Вялікая радасць і палёгка на сэрцы.
250 палітзняволеных на волі і змогуць абняць сваіх блізкіх. Гэта заўсёды самы радасны момант: калі чалавек, які прайшоў праз несправядлівае зняволенне, зноў побач з сям’ёй. Вельмі важна тое, што дзякуючы намаганням ЗША 235 чалавек засталіся дома, у Беларусі, побач з роднымі. 15 чалавек вывезеныя ў Літву — яны ўжо знаходзяцца ў бяспецы і ім будзе аказана ўся неабходная падтрымка.
Я шчыра ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту і амерыканскай адміністрацыі, якая нястомна працуе над вызваленнем людзей. Гэтыя гуманітарныя намаганні даюць вынік і ратуюць жыцці. Я таксама дзякую ўсім нашым партнёрам, якія разам з намі настойліва дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і сапраўдных перамен у Беларусі.
Але вельмі важна памятаць: шмат людзей усё яшчэ за кратамі. Нашая мэта — каб на волю выйшлі ўсе, а рэпрэсіі нарэшце спыніліся. Каб кожны і кожная маглі вярнуцца дадому».
