Сёння быць маладым беларусам або беларускай можа здавацца выклікам. Знайсці ўніверсітэт, працу або жыллё становіцца складана, калі дзяржава не толькі не дапамагае, але і абмяжоўвае правы і магчымасці. У такія моманты важна мець бяспечную прастору, дзе можна знайсці адказы на свае пытанні і рэсурсы для руху наперад.
Что такое «Гэта Моладзь»?
«Гэта Моладзь» — гэта платформа для падтрымкі беларускай моладзі ў любы час і ў любой кропцы свету.
Місія платформы — абараняць правы моладзі, даваць доступ да магчымасцяў і падтрымліваць актыўны ўдзел у пабудове дэмакратычнай Беларусі.
«Я веру ў сілу моладзі змяняць свет, і нашая платформа тут, каб падтрымаць вас на гэтым шляху. Вашая рашучасць, вашая энергія і вашыя ідэі могуць разбурыць старыя бар’еры і пабудаваць свабоднае, дэмакратычнае грамадства. Разам мы можам стварыць свет, дзе кожны голас мае значэнне.»Маргарыта ВорыхаваПрадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па моладзевай палітыцыШто карыснага ёсць на платформе?
Сайт прапануе рэсурсы па наступных напрамках:
- Адукацыя і кар’ера: курсы, вакансіі і рэкамендацыі па прафесійным росце.
- Права: тлумачэнні законаў і алгарытмы дзеянняў у складаных прававых сітуацыях.
- Здароўе: матэрыялы пра тое, як справіцца са стрэсам і паклапаціцца пра фізічны стан.
- Жыллё: парады па пошуку жылля і планаванні будучыні.
- Магчымасці для моладзевых арганізацыяў і ініцыятываў: падборкі грантавых конкурсаў, інструкцыі па падрыхтоўцы заявак і дапамога ў наладжванні партнёрстваў.
Як карыстацца сайтам?
- Даследуйце інфармацыю па раздзелах. Там вы знойдзеце адказы на папулярныя пытанні, парады, пакрокавыя інструкцыі па складаных працэсах (напрыклад, паступленне), а таксама катэгарызаваную інфармацыю па розных тэмах.
- Удзельнічайце ў мерапрыемствах. Далучайцеся да вэбінараў, майстар-класаў і анлайн-сустрэчаў для моладзі. Анонсы даступныя ў Instagram.
- Атрымлівайце кансультацыі. Калі ў вас засталіся пытанні, пакіньце зварот — і цягам 24 гадзінаў вам адкажуць.
Платформа расце разам з карыстальнікамі і карыстальніцамі. Таму вашыя запыты — галоўны арыенцір для каманды.
Ініцыятыва створаная Прадстаўніцтвам па моладзі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Наўмана за свабоду. Праект служыць платформай для збору патрэбаў моладзі, каардынацыі ініцыятываў і аказання практычнай дапамогі.
