• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вольныя паштоўкі

    «Вольныя паштоўкі» — ініцыятыва, заснаваная для асвятлення тэмы палітычных зняволеных праз іх творчасць, кампаній салідарнасці з імі і збору грошай на патрэбы людзей, якія несправядліва знаходзяцца за кратамі.

    Праект пачаўся ў 2021 годзе і з часам пашырыў фокус — ад творчых матэрыялаў да шырокай тэмы палітзняволеных.

    Мэта

    Ініцыятыва імкнецца зняць стыгму «злачынцаў», якую на палітычных зняволеных навешвае рэжым, і паказваць іх як асобных людзей — у якіх ёсць сем’і, сябры, сяброўкі, праца, хобі, захапленні, дасягненні і планы на будучыню. 

    Таксама «Вольныя паштоўкі» збіраюць грошы на падтрымку палітзняволеных праз мерч, каб падтрымаць палітычных зняволеных матэрыяльна,

    Кірункі працы

    Каб дасягнуць сваіх мэт, ініцыятыва:

    • публікуе творы (вершы, малюнкі) палітзняволеных і вядзе праект «Вершы з-за кратаў»;
    • арганізуе акцыі салідарнасці — напрыклад, адвэнт-календары з практычнымі заданнямі і прызамі;
    • робіць інфармацыйныя матэрыялы і кампаніі для беларускай і міжнароднай аўдыторыі;
    • стварае мерч з творамі палітычных зняволеных (і не толькі) для збору сродкаў.

    Вынікі працы

    За некалькі гадоў ініцыятыва вырасла ў сталую каманду, якая рэгулярна стварае кантэнт, мерч і інфармацыйныя кампаніі ў падтрымку палітвязняў. 

    За гэты час: 

    • атрыманыя і знойдзеныя сотні малюнкаў палітычных зняволеных, 
    • апублікаваныя больш за 350 вершаў у межах праекта «Вершы з-за кратаў», 
    • створаныя сотні дызайнаў мерчу – паштовак, шопераў, цішотак, 
    • праведзеныя тры маштабныя адвэнт-марафоны і некалькі тэматычных акцый, да якіх далучаліся сотні ўдзельнікаў і ўдзельніц
    • сабраныя больш за 25 тысяч еўра на патрэбы палітвязняў праз анлайн- і афлайн-акцыі.

    Падтрымка

    Сабраныя сродкі накіроўваюцца на перадачы і іншую падтрымку для палітзняволеных праз арганізацыю Dissidentby. Вы можаце замовіць мерч ці зрабіць данат на сайце арганізацыі.

    Ініцыятыва адкрытая да прапаноў і супрацоўніцтва. Звяжыцеся з камандай праз сацыяльныя сеткі або пошту v.pashtouki@gmail.com, калі хочаце нешта прапанаваць.