19 лістапада ў Лондане адбылася цырымонія ўзнагароджання Прэміі за свабоду выказвання 2025, якую штогод уручае міжнародная арганізацыя Index on Censorship. Гэтая прэмія стала сімвалам салідарнасці з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду слова і дэмакратычныя перамены, нягледзячы на рэпрэсіі аўтарытарных рэжымаў.
Сёлета лаўрэаткай прэміі стала Святлана Ціханоўская. Яна прысвяціла гэтую прэмію журналістам і ўсім беларусам, якія ахвяравалі сваёй свабодай за праўду.
Святлана Ціханоўская:
«Паважаны намеснік прэм’ер-міністра Дэвід Лэмі,
Паважаны сэр Трэвар Філіпс,
Паважаная спадарыня Джэмайма Стэйнфелд,
Паважанае журы і лаўрэаты, дамы і спадары! Сёння ўвечары я ганаруся — і «ганаруся» — гэта, магчыма, занадта слабое слова.
Я прымаю гэтую ўзнагароду ад імя ўсіх беларусаў, якія не адмаўляюцца ад сваёй годнасці, свайго голасу і сваёй будучыні.
«Індэкс цэнзуры» быў адным з самых нястомных прыхільнікаў нашага дэмакратычнага руху. Вы пісалі пра Беларусь, калі іншыя адварочвалі позірк.
Вы публікавалі лісты нашых палітычных зняволеных, калі рэжым спрабаваў іх заглушыць.
Вы зладзілі тую незабыўную выставу пра палітычных зняволеных Беларусі ў мінулым годзе. І, дарагая Джэмайма — так, мы нават разам напісалі аўтарскую калонку!
Вялікі дзякуй усяму камандзе Index за вашую штодзённую працу, якая дае голас тым, каго прымушаюць маўчаць. Дзякуй!
Я радая бачыць сёння шмат добрых старых сяброў, такіх, як Дэвід Лэмі і яго жонка Нікола Грын.
Такія як Б’янка Джагер, Джымі Уэйлз і многія іншыя. Людзі, якія ніколі не маўчаць, калі праўду атакуюць.
Для мяне вялікі гонар падзяліць гэтую ўзнагароду з людзьмі, якімі я глыбока захапляюся. З творцамі і журналістамі з усяго свету. І з мінулагодняй лаўрэаткай Яўгеніяй Кара-Мурзай.
Летась яе муж вярнуўся дадому з пуцінскай турмы. Сёлета мой муж Сяргей быў вызвалены з лукашэнкаўскага ГУЛАГу.
Ён правёў пяць гадоў у адзіночнай камеры. Два гады мы нічога пра яго не чулі. Я не ведала, ці жывы ён. Яны спрабавалі ўгаварыць яго, што пра яго ўсе забыліся. Яны спрабавалі яго зламаць. Але яны не дасягнулі свайго.
У Беларусі тысячы такіх сем’яў, як наша. Яны чакаюць, калі іх блізкія вернуцца дадому з турэмных камер. І мы ніколі не спынім барацьбу, пакуль не вызваліцца ўвесь 1301 палітвязень. Дарагія сябры,
Я хачу прысвяціць гэтую ўзнагароду тым, хто ахвяраваў сваёй свабодай дзеля права гаварыць праўду. Нашым зняволеным журналістам.
Андрэю Пачобуту, Кацярыне Андрэевай, яе мужу Ігару Ільяшу, Людміле Чэкінай, Дзянісу Івашыну, Марыне Золатавай, Валерыі Касцюговай, Ірыне Злобінай.
Андрэю Аляксандраву, былому члену Index, чые лісты вы публікавалі ў праекце Index on Censorship.
Нашаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру і змагару за свабоду, Алесю Бяляцкаму.
І ўсім 33 работнікам СМІ, якія сёння знаходзяцца за кратамі.
Рэжым не змог прымусіць іх замаўчаць, таму зачыніў іх за кратамі.
Але іх галасы ўсё роўна прарываюцца — бо праўда пранікае нават скрозь турэмныя сцены. Як сказаў Алесь Бяляцкі: «Нішто не можа спыніць прагу людзей да свабоды». І ён мае рацыю.
Я прысвячаю гэтую ўзнагароду беларусам, якім пагражаюць гадамі зняволення проста за выказванне меркавання ў інтэрнэце… супраць дыктатара або ў падтрымку Украіны.
За каментар… Рэпост… «лайк»… Або нават за нашэнне шкарпэтак у колеры нашага нацыянальнага сцяга. Кажуць: «Хлусня аблятае паўсвету, пакуль праўда абуваецца». Ну, у Беларусі праўдзе нават шкарпэткі надзець не даюць.
Дыктатары баяцца праўды. Яны баяцца мастацтва. Яны баяцца жартаў. Яны баяцца свабодных людзей. Але праўда цярплівая. І яна заўсёды перажывае дыктатараў.
Дарагія сябры,
Дзякуй вам за тое, што вы на баку Беларусі, Украіны і ўсіх, хто змагаецца за свабоду. Дзякуй вам за тое, што вы даяце трыбуну тым, хто не мае голасу.
Як любіць казаць Андрэй Аляксандраў — адданы заўзятар «Ліверпуля» (Прабач, Дэвід, гэта не «Тотэнхэм»): «Мы ніколі не будзем ісці адны».
З такімі сябрамі, як вы, мы сапраўды не будзем. Вялікі вам дзякуй.
Слава Украіне! І няхай жыве Беларусь!».
