У Варшаве адбылося адкрыццё Кангрэса, прысвечанага праблеме беларускіх палітзняволеных. Удзельніцы і ўдзельнікі разам з міжнароднымі партнёрамі абмяркоўвалі, як праз сумесныя намаганні ўнутры краіны і на міжнародным узроўні дамагчыся вызвалення людзей і спынення рэпрэсій. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі амбасад ЗША, Чэхіі, Славакіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Канады.
Эмацыйную атмасферу стварылі ініцыятывы ўдзельніц: турэмнае адзенне, прывезенае Палінай Шарэнда-Панасюк, партрэты палітзняволеных ад Ксішы Анёлавай, а таксама фотапартрэты тых, хто загінуў у няволі ці памёр пасля вызвалення.
Да дыскусіяў далучылася і Бэрыт Ліндэрман, якая распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і адказала на пытанні ўдзельнікаў.
Другі дзень Кангрэса адбудзецца ў Познані і пройдзе ў фармаце прэзентацыяў ініцыятываў і асацыяцыяў палітзняволеных. Да таго ж, адбудуцца фішбоул-дыскусіі.
Падрабязнасці — па спасылцы.