• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская пра беларуска-расійскія вучэнні «Захад 2025»

    12 верасня, 2025

    «Сёння пачаліся беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025». Мы ўсе разумеем, што яны не пра бяспеку Беларусі. Наадварот, гэтыя вучэнні — пра падпарадкаванне нашай краіны Расіі і пра ўцягванне беларусаў у чужую вайну.

    Сёлета вучэнні ўключаюць тэставанне расійскага «Арэшніка» і тактычнай ядзернай зброі. Гэта стварае рэальную пагрозу не толькі для рэгіёну, але і для саміх беларусаў.

    Лукашэнка зноў падстаўляе беларускі народ пад удар. Замест таго, каб думаць пра бяспеку людзей, ён дапамагае Пуціну ў яго агрэсіі супраць Украіны і пагражае нашым суседзям. І менавіта гэта становіцца прычынай, з-за якой Польшча закрывае мяжу, а Літва ўзмацняе ахову. І пакутуюць ад гэтага простыя беларусы.

    Лукашэнка шмат гадоў апраўдвае сваю ўладу «стабільнасцю». Але сёння менавіта ён прыносіць хаос і небяспеку Беларусі.

    Мы, беларусы, не выбіралі гэтага шляху. Наш сапраўдны інтарэс — жыць у свабоднай і мірнай краіне, быць часткай бяспечнай Еўропы. Беларусь павінна быць крыніцай міру, а не пагрозаў.

    Я заклікаю беларускіх вайскоўцаў і ўсіх, ад каго залежаць рашэнні, — не станавіцца часткай чужых правакацый. Бо кошт памылак можа быць занадта высокі для Беларусі і для кожнага з нас».

    Фота: АР, вучэнні «Захад-2021»

    Апошнія навіны