Падчас івэнту “Role of Belarus in European Security” у Аўстрыі Офіс Святланы Ціханоўскай прэзентаваў Red Paper. У дыскусіі, прысвечанай усталяванню бяспекі ў рэгіёне, узялі ўдзел больш за 50 чалавек.
Red Paper паказвае, як дэмакратычная Беларусь здольная ўнесці свой уклад у стабільнасць і бяспеку ў Еўропе. У дакуменце Red Paper разглядаюцца асноўныя выклікі бяспекі:
- ваенныя пагрозы;
- міграцыя;
- інфармацыйная вайна;
- сацыяльна-дэмаграфічныя праблемы.
Мерапрыемства арганізаванае Dialogbüro Vienna, Офісам Святланы Ціханоўскай, Народнай амбасадай у Аўстрыі, Kaściuška Security Studies Institute