• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 25 жніўня — Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

    25 жніўня, 2025

    Ціханоўская: «Беларусы марылі пра незалежнасць сваёй краіны стагоддзямі. Нашыя продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі сваю зямлю ад захопнікаў, захоўвалі мову і культуру. Кожнае пакаленне плаціла сваю цану, каб Беларусь жыла.

    25 жніўня 1991 года гэтая мара здзейснілася. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь зноў стала незалежнай дзяржавай.

    Незалежнасць — гэта тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас. Гэта не толькі пра межы і суверэнітэт. Гэта — пра мір і бяспеку, пра права самім выбіраць сваю будучыню. Гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні для нашых дзяцей. Гэта наш сцяг, наш герб, нашая мова. Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі.

    Сёння незалежнасць Беларусі зноў пад пагрозай. Рэжым уцягнуў нашую краіну ў злачынную вайну і здае наш суверэнітэт Расіі. Усё тое, за што пакаленні беларусаў змагаліся і што здабылі ў 1991 годзе, апынулася пад пагрозай.

    І сёння я хачу звярнуцца да ўсіх беларусаў, і асабліва да тых, хто застаецца ў сістэме, — не дайце рэжыму знішчыць самае каштоўнае, што ў нас ёсць — нашую незалежнасць.

    Беларусы ўжо не раз паказалі свету: нават у самых цяжкіх абставінах мы не апускаем рукі і не здаёмся. Мы ядналіся, баранілі сваё — і будзем рабіць гэта зноў. Бо без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні.

    Беларусь будзе жыць, пакуль жыве гэтая воля ў сэрцах беларусаў.

    З Днём аднаўлення Незалежнасці! Жыве Беларусь!»

    Апошнія навіны