• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Пераход да Новой Беларусі: законы і рэформы будучыні

    10 жніўня, 2025

    Дэмакратычныя сілы прадставілі комплексную Стратэгію пераходу да Новой Беларусі і праекты ключавых законаў, якія стануць асновай пераўтварэнняў краіны пасля змены ўлады. Ад Канстытуцыі і рэформы судовай сістэмы да новай мадэлі мясцовага самакіравання і зялёнай эканомікі — гэта план, як пабудаваць свабодную, справядлівую і ўстойлівую дзяржаву, дзе ўлада служыць грамадзянам, а правы і годнасць кожнага абаронены.

    Пазітыўная альтэрнатыва для Беларусі

    • Стратэгія пераходу да новай Беларусі

    Стратэгія пераходу да новай Беларусі — гэта дарожная карта дэмакратычных пераўтварэнняў. Дакумент не проста апісвае бачанне будучыні, але адказвае на галоўнае пытанне: як мы туды прыйдзем з моманту пачатку транзіту ўлады. Стратэгія заснаваная на глыбокім аналізе беларускай рэальнасці, досведу пераходу да дэмакратыі ў іншых краінах і шматлікіх кансультацыях з экспертамі, актывістамі і палітычнымі лідарамі. У ёй разглядаюцца ключавыя ўмовы пачатку пераходу, сцэнары трансфармацыі рэжыму, логіка дзеянняў на раннім этапе транзіту і першыя крокі новай улады. Падрабязна апісваюцца аднаўленне законнасці і легітымнасці, запуск канстытуцыйнай рэформы, фармаванне пераходных інстытутаў, забеспячэнне бяспекі, недапушчэнне хаосу і падтрыманне функцыянавання дзяржавы. Стратэгія прадугледжвае рэабілітацыю палітвязняў, вяртанне беларусаў з выгнання, запуск рэформаў у эканоміцы, судовай і праваахоўнай сістэмах, у адукацыі, медыя і органах мясцовага самакіравання. Адмысловая ўвага надаецца падрыхтоўцы да дэмакратычных выбараў, якія павінны замацаваць вынікі пераходу і закласці аснову для доўгатэрміновай устойлівасці новай палітычнай сістэмы.

    Стратэгія пераходу да новай Беларусі

    Стратегия перехода к новой Беларуси

    • Праекты законаў
    • Праект Канстытуцыі новай Беларусі

    Праект Канстытуцыі новай Беларусі — гэта вынік шматгадовай працы дэмакратычных сілаў, экспертаў і тысячаў беларусаў, якія аб’ядналіся дзеля стварэння справядлівай, свабоднай і дэмакратычнай краіны. Натхнёная Канстытуцыяй 1994 года і Малой Канстытуцыяй 2007 года, новая рэдакцыя прапануе пераход ад аўтарытарнай прэзідэнцкай улады да парламенцкай рэспублікі, у якой улада належыць народу, а правы і свабоды чалавека гарантаваныя і абароненыя. У цэнтры ўвагі праекту — сумленныя выбары, рэальны падзел уладаў, незалежны суд, празрыстае самакіраванне, адмова ад смяротнага пакарання і павага да годнасці кожнага. 

    Праект Канстытуцыі новай Беларусі

    Проект Конституции новой Беларуси

    Draft Constitution of the new Belarus

    • Праект Статута Сойма (Рэгламент Парламента)

    Статут Сойма — гэта асноўны дакумент, які апісвае, якім будзе парламент у новай Беларусі: адкрытым, падсправаздачным грамадству і сапраўды прадстаўнічым. У адрозненне ад дзейнага Рэгламенту, Статут узмацняе незалежнасць парламента ад выканаўчай улады, прапануе прынцыпы і механізмы, заснаваныя на палітычнай разнастайнасці і павазе да апазіцыі, забяспечвае дэпутатам умовы для сумленнай працы і адначасова павышае іх адказнасць перад грамадствам.

    Статут Сойма ru

    Статут Сойма by

    Парламент будущего: каким может стать Сойм в Новой Беларуси

    • Праект Арганічнага закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»

    Праект закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» прапануе новую мадэль прэзідэнцкай улады ў парламенцкай рэспубліцы. У праекце ўпершыню прапісаны статус абранага, але яшчэ не прыведзенага да Прысягі прэзідэнта, уведзены механізм контрасігнатуры, ліквідаваны інстытут «адміністрацыі прэзідэнта» як паралельнай улады. Прэзідэнт больш не цэнтр улады, а прадстаўнік дзяржавы з дакладнымі абавязкамі і празрыстымі правіламі, заснаванымі на Канстытуцыі і даверы грамадства.

    Праект Арганічнага закона «Аб Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь»

    Проект Органического закона «О Президенте Республики Беларусь»

    Прэзідэнт без трона: як новы праект закона змяняе баланс улады

    Президент без трона: как новый проект закона меняет баланс власти

    • Праект Арганічнага закона «Аб Урадзе Рэспублікі Беларусь»

    Праект закона «Аб Урадзе Рэспублікі Беларусь» прапануе новую мадэль выканаўчай улады, пры якой прэм’ер-міністр прызначаецца не прэзідэнтам, а парламентам. Урад ператвараецца ў палітычную каманду з мандатам ад выбаршчыкаў. Закон узмацняе кантроль з боку Сойма, абавязковую публічную справаздачнасць і адкрытыя абмеркаванні ключавых рашэнняў. Гэта крок да падсправаздачнага, празрыстага і арыентаванага на грамадзянаў дзяржаўнага кіравання.

    Праект Арганічнага закона «Аб Урадзе Рэспублікі Беларусь»

    Проект Органического закона «О Правительстве Республики Беларусь»

    Рэформа выканаўчай улады: праект закона аб Урадзе Беларусі

    Реформа исполнительной власти: проект закона о Правительстве Беларуси

    • Праект Арганічнага закона «Аб мясцовым самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»

    Праект закона аб мясцовым самакіраванні радыкальна мяняе падыход да ўлады на месцах і прапануе пераход ад вертыкалі да рэальнага самакіравання. У аснове закона ляжаць прынцыпы дэцэнтралізацыі і субсідыярнасці: рашэнні павінны прымацца як мага бліжэй да людзей, а рэсурсы заставацца там, дзе яны зарабляюцца. Уводзіцца новая двухузроўневая сістэма: Грамады і Паветы, паміж якімі выразна размежаваныя паўнамоцтвы. Мясцовыя рады абіраюцца па змешанай сістэме, выканаўчая ўлада становіцца падсправаздачнай грамадзянам. Гэта не проста рэформа кіравання, а вяртанне людзям кантролю над сваім паўсядзённым жыццём — ад школы ў вёсцы да бюджэту горада. Новы падыход дае кожнаму беларусу права быць гаспадаром у сябе і на сваёй зямлі.

    Праект Арганічнага закона «Аб мясцовым самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь»

    Проект Органического закона «О местном самоуправлении в Республике Беларусь»

    Новая Беларусь: як мясцовае самакіраванне можа змяніць жыццё кожнага

    Новая Беларусь: как местное самоуправление может изменить жизнь каждого

    • Праект Арганічнага закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь»

    Праект закона аб Канстытуцыйным Судзе закладвае асновы незалежнага і празрыстага органа, закліканага быць сапраўдным гарантам Канстытуцыі ў новай Беларусі. Законапраект уводзіць конкурсны адбор, абмежаваны тэрмін паўнамоцтваў і забарону на паўторнае прызначэнне. Адмысловая ўвага нададзеная даступнасці: любы беларус зможа падаць канстытуцыйную скаргу, а паседжанні стануць адкрытымі і публічнымі. Гэты праект — не проста прававая рэформа, а крок да новай палітычнай культуры, у якой Канстытуцыйны Суд становіцца рэальным інструментам абароны правоў, а не палітычнай дэкарацыяй.

    Праект Арганічнага закона «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь»

    Проект Органического закона «О Конституционном Суде Республики Беларусь»

    Вартаўнік Канстытуцыі: што прапануе праект закона аб Канстытуцыйным Судзе Беларусі

    Страж Конституции: что предлагает проект закона о Конституционном Суде Беларуси

    • Праект Арганічнага закона «Аб Нацыянальнай радзе правасуддзя Рэспублікі Беларусь»

    Праект закона аб Нацыянальнай радзе правасуддзя прапануе стварыць новы орган, які стане асноўным гарантам аўтаноміі суддзяў і незалежнасці судовай сістэмы. Рада фарміруецца на парытэтнай аснове: палову сяброў абіраюць самі суддзі, а іншую — прадстаўнікі юрыдычных ВНУ, адвакатуры і праваабарончых арганізацыяў. Законапраект замацоўвае конкурснае прызначэнне суддзяў, уводзіць рэгулярную ацэнку іх працы і дае механізмы абароны ад палітычнага ціску. Упершыню ў беларускім праве прадугледжваецца ўласная дысцыплінарная сістэма з магчымасцю абскарджання, а таксама ствараецца Вышэйшая школа суддзяў для падрыхтоўкі новых кадраў. Гэты законапраект — не проста інстытуцыйнае новаўвядзенне, а спроба вярнуць давер да правасуддзя і закласці падмурак для незалежнай судовай улады ў новай Беларусі.

    Праект Арганічнага закона «Аб Нацыянальнай радзе правасуддзя Рэспублікі Беларусь»

    Проект Органического закона «О Национальном совете правосудия Республики Беларусь»

    Судовая рэформа: як законапраект аб Нацыянальнай радзе правасуддзя змяняе правілы гульні

    Судебная реформа: как законопроект о Национальном совете правосудия меняет правила игры

    • Праект Арганічнага закона «Аб Упаўнаважаным па правах чалавека Рэспублікі Беларусь»

    Праект закона Аб Упаўнаважаным па правах чалавека прапануе стварэнне незалежнага інстытута, які стане сістэмным абаронцам правоў і свабодаў грамадзянаў у адносінах з дзяржавай. Ва ўмовах, калі існуючыя органы часта не забяспечваюць эфектыўную абарону, Упаўнаважаны павінен стаць пасрэднікам паміж чалавекам і ўладай з паўнамоцтвамі наведваць закрытыя ўстановы, расследаваць скаргі, ініцыяваць парламенцкія слуханні, звяртацца ў суды і Канстытуцыйны Суд, а таксама прапаноўваць змены ў заканадаўстве. Фактычна, законапраект фармуе не проста новую пасаду, а цэлую інстытуцыйную культуру, дзе дзяржава абавязаная чуць голас грамадзяніна, а грамадзянін — мае даступны і зразумелы механізм абароны сваіх правоў.

    Праект Арганічнага закона «Аб Упаўнаважаным па правах чалавека Рэспублікі Беларусь»

    Проект Органического закона «Об Уполномоченном по правам человека Республики Беларусь»

    Амбудсмен у Беларусі: навошта краіне абаронца правоў чалавека?

    Омбудсмен в Беларуси: зачем стране нужен защитник прав человека?

    • Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях»

    Праект закона аб палітычных партыях закладвае новую аснову для фармавання і функцыянавання партыяў у дэмакратычнай сістэме новай Беларусі. Дакумент закліканы зняць штучныя бар’еры, якія перашкаджаюць палітычнай канкурэнцыі: спрашчаецца працэдура рэгістрацыі партыяў, зніжаецца патрэбная колькасць заснавальнікаў, уводзіцца сістэма дзяржаўнага фінансавання на аснове вынікаў выбараў. Закон замацоўвае ўнутраную дэмакратыю партыяў — абавязковасць выбарнасці кіраўніцтва, празрыстасць фінансавання і рэгулярны аўдыт. У той жа час узмацняецца адказнасць: калі партыя не ўдзельнічае ў выбарах ці парушае правілы фінансавай справаздачнасці, яна можа быць ліквідаваная. Гэты законапраект — крок да стварэння рэальнай шматпартыйнасці, дзе ўдзел у палітыцы стане правам, а не прывілеем, а партыі — сапраўднымі выразнікамі інтарэсаў грамадзянаў.

    Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб палітычных партыях»

    Проект Закона Республики Беларусь «О политических партиях»

    Аб праекце закона «Аб палітычных партыях»

    О проекте закона «О политических партиях»

    • Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паліцыі»

    Праект закона аб паліцыі прапануе комплексную рэформу праваахоўнай сістэмы і стварэнне сучаснай сэрвіснай паліцыі, арыентаванай на абарону правоў і свабодаў чалавека, а не на прыгнечанне і кантроль. Новы закон адмаўляецца ад рэпрэсіўнай мадэлі МУС, атрыманай у спадчыну ад аўтарытарнага рэжыму, і будуе паліцыю як прафесійны, падсправаздачны і нейтральны інстытут. Узмоцненыя механізмы кантролю, уводзіцца Генеральная інспекцыя, рэфармуецца структура МУС з ліквідацыяй органаў, якія выконваюць неўласцівыя паліцыі функцыі. Закон прапануе пабудаваць новую сістэму, дзе бяспека забяспечваецца не страхам, а даверам, і дзе паліцыя — гэта служба для грамадзянаў, а не інструмент улады.

    Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паліцыі»

    Проект Закона Республики Беларусь «О полиции»

    Пояснительная записка к проекту закона «О полиции»

    • Праект Арганічнага закона Рэспублікі Беларусь «Аб гендарнай роўнасці»

    Закон «Аб гендарнай роўнасці» садзейнічае пабудове грамадства, у якім усе людзі, незалежна ад полу, гендарнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі, будуць мець роўныя правы і магчымасці для асобаснага росту, сацыяльнай мабільнасці і ўдзелу ў прыняцці рашэнняў, што, у сваю чаргу, садзейнічае ўстойліваму эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю краіны.

    Проект Органического закона Республики Беларусь «О гендерном равенстве»

    • Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры»

    Праект закона аб пракуратуры прапануе поўнае пераасэнсаванне ролі пракуратуры ў прававой сістэме новай Беларусі. Замест інструмента палітычнага ціску і карнага нагляду, пракуратура становіцца органам, які забяспечвае вяршэнства права, абарону правоў чалавека і інтарэсаў грамадства. Закон выключае агульнае нагляднае паўнамоцтва, якое дазваляла ўмяшанне ў любыя сферы, і засяроджвае функцыі пракуратуры на крымінальным пераследзе, падтрыманні абвінавачання ў судзе і кантролі за выкананнем правоў у месцах несвабоды. Устанаўліваюцца дакладныя правілы падсправаздачнасці, конкурсны парадак назначэння пракурораў, забарона на ўмяшанне ў справы судоў і органаў самакіравання. Таксама ўводзіцца прынцып транспарэнтнасці — абавязковая публікацыя гадавых дакладаў, адкрытыя крытэрыі кадравых рашэнняў і дысцыплінарная адказнасць. Гэты законапраект робіць пракуратуру не вяршыняй піраміды ўлады, а адным з гарантаў справядлівасці, правоў чалавека і роўнасці ўсіх перад законам.

    Проект Закона Республики Беларусь «О прокуратуре»

    • Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры»

    Праект закона «Аб адвакатуры» прапануе стварыць незалежную, прафесійную і самакіравальную адвакатуру, якая стане паўнапраўнай часткай сістэмы правасуддзя ў новай Беларусі. У адрозненне ад дзейнага закона, які захоўвае вертыкальную падпарадкаванасць адвакатуры Міністэрству юстыцыі, новая рэдакцыя выключае адміністрацыйны кантроль дзяржавы і аднаўляе аўтаномію адвакацкай прафесіі. Законапраект устанаўлівае роўнасць формаў адвакацкай дзейнасці — індывідуальнай і калегіяльнай, уводзіць дэмакратычныя прынцыпы самакіравання праз Нацыянальную і рэгіянальныя палаты адвакатаў, замацоўвае рэальныя гарантыі адвакацкай таямніцы і недапушчальнасць умяшання ў работу абаронцы. Працэдуры допуску да прафесіі становяцца празрыстымі і аб’ектыўнымі, а дысцыплінарная адказнасць — справядлівай і незалежнай ад выканаўчай улады. Гэты законапраект не толькі мадэрнізуе прафесійныя стандарты, але і вяртае адвакатуры яе асноўную місію — абараняць правы чалавека, забяспечваць справядлівы суд і служыць грамадству, а не сістэме.

    Проект Закона Республики Беларусь «Об адвокатуре»

    • Плануецца распрацаваць наступныя праекты законаў у развіццё Стратэгіі пераходу да новай Беларусі:
        1. Выбарчы кодэкс;
        2. Кодэкс аб судовым ладзе і статусе суддзяў;
        3. Аб Кантрольнай палаце;
        4. Аб Камітэце па наглядзе за дзейнасцю службаў разведкі і бяспекі;
        5. Аб Камітэце па этыцы дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі;
        6. Аб дзяржаўнай службе;
        7. Аб грамадскіх аб’яднаннях;
        8. Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях;
        9. Аб прафесійных саюзах;
        10. Аб сродках масавай інфармацыі і камунікацыі;
        11. Аб масавых мерапрыемствах;
        12. Аб доступе да публічнай інфармацыі і абароне персанальных даных;
    • Канцэпцыі рэформаў
    • Канцэпцыя кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму А. Лукашэнкі, і недапушчэння паўтарэння сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека

    Канцэпцыя кампенсацыі шкоды асобам, рэпрэсаваным у перыяд рэжыму А. Лукашэнкі, і недапушчэння паўтарэння сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека — гэта стратэгічны дакумент, які фармуе маральны і прававы падмурак для будучай справядлівай Беларусі. У цэнтры ўвагі — не толькі аднаўленне годнасці пацярпелых, але і інстытуцыйныя гарантыі таго, што масавыя рэпрэсіі, катаванні, палітычныя пераследы і беспакаранасць ніколі больш не паўторацца. Канцэпцыя прапануе паэтапную сістэму кампенсацыяў — як матэрыяльных, так і сімвалічных — для ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і іх сем’яў. Яна ахоплівае шырокае кола пацярпелых: ад зняволеных і звольненых за грамадзянскую пазіцыю да тых, хто быў вымушаны пакінуць краіну. Важнай часткай дакумента становіцца прынцып «дзяржава прызнае віну» — з публічным выбачэннем, мемарыялізацыяй і прызнаннем пакутаў. Акрамя таго, канцэпцыя прадугледжвае стварэнне незалежнага органа па аднаўленні справядлівасці, прыняцце спецыяльнага закона, індывідуальную ацэнку ўрону і ўкараненне механізмаў пераходнага правасуддзя. Гэтая канцэпцыя — не пра мінулае, а пра будучыню: яна прапануе не толькі лячэнне гістарычнай траўмы, але і новую прававую культуру, заснаваную на павазе да чалавека і памяці як гарантыі ненасілля.

    Концепция возмещения вреда лицам, репрессированным в период режима А. Лукашенко, и недопущения повторения серьезных нарушений прав человека

    • Канцэпцыя люстрацыі для Беларусі

    Канцэпцыя люстрацыі для Беларусі — гэта праект мірнага і справядлівага дэмантажу аўтарытарнай сістэмы, арыентаваны не на помсту, а на абарону будучай дэмакратыі. Дакумент прапануе юрыдычна вывераныя, індывідуальныя і часовыя абмежаванні для тых, хто здзяйсняў цяжкія злоўжыванні пры рэжыме Лукашэнкі — удзельнічаў у рэпрэсіях, фальсіфікацыях, катаваннях або прапагандзе нянавісці. У адрозненне ад рэпрэсіўных мадэляў мінулага, у цэнтры гэтай канцэпцыі — сумленнасць перад грамадствам: прапануецца механізм самадэкларавання, пры якім кожны кандыдат на дзяржаўную пасаду абавязаны адкрыта заявіць пра сваё мінулае. Тыя, хто салжэ ці схавае ўдзел у злачынствах рэжыму, атрымаюць забарону на заняцце абароненай дзяржаўнай пасады. Гэты падыход закліканы не распальваць канфлікты, а забяспечыць, каб новая Беларусь будавалася на прынцыпах празрыстасці, справядлівасці і павагі да чалавечай годнасці.

    Канцэпцыя люстрацыі для Беларусі

    Концепция люстрации для Беларуси

    • Канцэпцыя зялёнай эканомікі Беларусі

    Канцэпцыя зялёнай эканомікі Беларусі — гэта стратэгічны дакумент, які прапануе шлях устойлівага развіцця краіны праз экалагічную мадэрнізацыю і пераход ад рэсурсаарыентаванай эканомікі да мадэлі, дзе прыярытэтам становяцца здароўе чалавека, экасістэмная ўстойлівасць і інавацыі. У адрозненне ад старой парадыгмы «рост любой цаной», зялёная эканоміка прапануе іншую логіку: развіццё без разбурэння. Канцэпцыя ўключае такія ключавыя напрамкі, як дэкарбанізацыя энергетыкі, падтрымка кліматычна нейтральнай сельскай гаспадаркі, экалагічны транспарт, кіраванне адходамі па прынцыпах цыклічнасці і рэсурсазберажэння, абарона біяразнастайнасці і зялёныя стандарты ў будаўніцтве. Прадугледжваецца падатковая рэформа з заахвочваннем экалагічна адказнага бізнесу, «зялёныя» закупкі, доступ да міжнародных кліматычных фінансаў і стварэнне новай інстытуцыйнай архітэктуры — у тым ліку Міністэрства ўстойлівага развіцця. Дакумент падкрэслівае, што без шырокай экалагічнай і кліматычнай справядлівасці немагчымая доўгатэрміновая эканамічная і сацыяльная стабільнасць. Канцэпцыя зялёнай эканомікі — гэта аснова будучыні, дзе Беларусь становіцца часткай глабальнага экалагічнага пераходу, не даганяючы, а апярэджваючы.

    Канцэпцыя зялёнай эканомікі Беларусі

    Концепция зелёной экономики Беларуси

    Belarus Green Economy Concept

    • Канцэпцыя пераходу ад прэзідэнцкай да парламенцкай сістэмы праўлення ў Беларусі

    Канцэпцыя пераходу ад прэзідэнцкай да парламенцкай сістэмы кіравання ў Беларусі — гэта дакумент, у якім прапануецца глыбокая і сістэмная рэформа дзяржаўнага ладу для пабудовы сапраўднай дэмакратыі. У цэнтры канцэпцыі — адмова ад засяроджвання ўлады ў руках аднаго чалавека і вяртанне да прынцыпаў парламенцкай рэспублікі, закладзеных у Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 1990 года. Аналіз беларускага досведу і міжнародных прыкладаў паказвае, што парламенцкая сістэма спрыяе большай падсправаздачнасці ўлады, развіццю палітычнага плюралізму і больш устойліваму эканамічнаму росту. Праект народнай Канстытуцыі, распрацаваны ў рамках гэтай канцэпцыі, прадугледжвае стварэнне аднапалатнага парламента (Сойма), адказны перад ім урад, абмежаваныя прадстаўнічыя паўнамоцтвы прэзідэнта і механізмы кантролю, якія забяспечваюць рэальны баланс паміж галінамі ўлады. Пераход да парламенцкай мадэлі разглядаецца як шлях да дэцэнтралізацыі, узмацнення ролі мясцовага самакіравання, аднаўлення даверу грамадзянаў і выхаду з палітычнага крызісу. Гэтае стратэгічнае рашэнне, якое дазваляе беларусам вярнуць сабе права кіраваць краінай праз дэмакратычна абраныя і падсправаздачныя інстытуты.

    Канцэпцыя пераходу ад прэзідэнцкай да парламенцкай сістэмы кіравання ў Беларусі

    Концепция перехода от президентской к парламентской системе правления в Беларуси

    • Канцэпцыя канстытуцыйнай рэформы судовай улады ў Беларусі

    Канцэпцыя канстытуцыйнай рэформы судовай улады ў Беларусі прапануе пабудову сапраўды незалежнай, бесстаронняй і падсправаздачнай грамадству судовай сістэмы, заснаванай на падзеле ўладаў, празрыстасці працэдураў і абароне правоў чалавека. У ёй прадугледжваецца стварэнне незалежнай Нацыянальнай рады правасуддзя, укараненне бестэрміновага статусу суддзяў, паўнавартасны доступ грамадзянаў да канстытуцыйнай скаргі, умацаванне ролі адвакатуры і Упаўнаважанага па правах чалавека, а таксама дэмантаж механізмаў палітычнага ціску і нагляду, такіх як паўнамоцтвы пракуратуры савецкага ўзору. Гэтая канцэпцыя вяртае суду яго галоўную функцыю — быць апорай законнасці і справядлівасці, а не інструментам рэпрэсій.

    Канцэпцыя канстытуцыйнай рэформы судовай улады ў Беларусі

    Концепция конституционной реформы судебной власти в Беларуси

    Апошнія навіны