• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з Пекка Хаавіста

    01 жніўня, 2025

    Ціханоўская сустрэлася з Пекка Хаавіста — былым міністрам замежных справаў і кандыдатам у прэзідэнты Фінляндыі, які падчас выбараў набраў 49% галасоў, саступіўшы Аляксандру Стубу.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі рэгіянальную палітыку, магчымыя сцэнары развіцця падзеяў у Беларусі і рэгіёне, а таксама камунікацыю з адміністрацыяй ЗША. Хаавіста падзяліўся дэталямі сваіх кантактаў з Уладзімірам Макеем у 2020 годзе і перамоваў з прадстаўнікамі рэжыму, што адбываліся з мэтай вырашэння крызісу.

    Ціханоўская распавяла пра сітуацыю беларусаў у Фінляндыі, падкрэсліла важнасць падтрымкі культурніцкіх ініцыятываў і захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Асобна закранулі ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне.

    На заканчэнне сустрэчы Святлана Ціханоўская запрасіла Пекка Хаавіста далучыцца да групы «За дэмакратычную Беларусь» і прыняць удзел у саміце парламенцкіх групаў, які адбудзецца ў кастрычніку ў Парыжы.

    Апошнія навіны