• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай

    20 сакавіка, 2025

    Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай падчас выбараў 2020 года. Яе затрымалі за грамадзянскую пазіцыю і палітычную актыўнасць 6 верасня 2020 года, а праз месяц рэжым кінуў за краты і яе мужа, Сяргея Ярашэвіча. У 2022 годзе рэжым унёс Антаніну ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», і пагоршыў без таго дрэнныя ўмовы ўтрымання. У выніку за час знаходжання ў калоніі здароўе жанчыны было падарванае – яна атрымала інваліднасць 3-й групы па зроку.

    Антаніна выйшла на волю 15 снежня 2024 года па памілаванні. А вось яе муж Сяргей, таксама прызнаны палітвязнем, яшчэ застаецца ў вязніцы.

    Сустрэча адбылася ў Віленскім Офісе, дзе Святлана прывітала Антаніну цёплымі словамі і кветкамі. Яны ўзгадалі той час, калі іх шлях да барацьбы за вольную Беларусь і справядлівыя выбары ў краіне толькі пачынаўся. Падчас размовы абмеркавалі тое, што адбываецца ў калоніі і магчымасці рэабілітацыі пасля гадоў за кратамі. Да таго ж, Антаніна падзялілася эмоцыямі пасля вызвалення, распавяла пра адаптацыю да новага жыцця і пра тое, як звыкаецца з новай рэальнасцю.

    Святлана Ціханоўская:
    «Кожная жанчына, якая прайшла праз беларускія турмы – гэта доказ неверагоднай сілы і стойкасці. Антаніна была са мной яшчэ на пачатку шляху, і сёння я вельмі шчаслівая бачыць яе на волі. Нарэшце яе могуць абняць яе дзеткі. Мы мусім не толькі дапамагаць ім аднавіцца, але і працягваць змаганне за тых, хто ўсё яшчэ за кратамі».

    Апошнія навіны