«Жыццё – галоўная і абсалютная каштоўнасць чалавека. Жыццё – гэта тое, што трэба шанаваць кожны дзень. Тое, што трэба абараняць. Але цяпер Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе пакаранне смерцю. І гэта само па сабе – перажытак мінулага, які адмаўляе вартасць чалавечай асобы.
Смяротнае пакаранне – гэта легітымацыя гвалту. Гэта шлях да бязмежнай жорсткасці. Ніхто не заслугоўвае быць пазбаўленым жыцця, стоячы на каленях. Ніхто не заслугоўвае не ведаць дня пакарання. Ніводная сям’я не павінна быць пазбаўленая інфармацыі пра месца і дату смерці свайго блізкага. Ні ў аднаго чалавека жыццё не можа забраць дзяржава. Бо калі дзяржава вырашае, хто варты жыцця, а хто не, яна быццам бы сцвярджае: дастаткова толькі нашай волі – і мы пазбавім вас не толькі маёмасці і свабоды, але і самага каштоўнага, што ў вас есць.
Чалавечая годнасць, справядлівасць і павага да кожнага – вось тыя прынцыпы, на якіх павінна будавацца нашае грамадства. І я ўпэўненая – смяротнага пакарання не павінна быць у дзяржаве, якая шануе сваіх грамадзянаў і іх вартасць».