• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі пазбегнуць вялікіх памылак пры палітычных і эканамічных рэформах, то Беларусь цягам аднаго пакалення можа дагнаць Польшчу», – Алесь Аляхновіч пра перспектывы дэмакратычнай Беларусі

    04 кастрычніка, 2024

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч у працягу свайго інтэрв’ю «Салідарнасці» расказаў пра тое, як Беларусь можа пераарыентаваць эканоміку ў бок ад Расіі і прапанаваў крокі, якія прывядуць да станоўчых зменаў.

    Прыводзім ключавыя моманты:

    📌 «Амаль усе краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы былі вельмі залежнымі ад савецкай эканомікі. Тым не менш, яны здолелі паспяхова пераарыентавацца і сёння з’яўляюцца заможнымі дзяржавамі».

    📌 «Трэба інтэгравацца ў глабальныя ланцугі вытворчасці. Замежныя інвестары, якія прыйдуць у Беларусь пасля дэмакратычных зменаў, прынясуць сучасныя тэхналогіі і новую вытворчасць – гэта забяспечыць экспарт за мяжу. Калі беларуская эканоміка адкрыецца для ўсяго свету, колькасць інвестараў значна вырасце».

    📌 «Сёння Расія – фактычна адзіны донар, які гатовы выдаваць Беларусі крэдыты. Калі ў Беларусі адбудуцца палітычныя змены, улады краіны змогуць разлічваць на новы падыход: будзе разуменне, што цяпер у Беларусі да законаў, што яна будзе выплачваць грошы па сваіх абавязальніцтвах. Магчыма, размова пачнецца з рэструктурызацыі існуючых пазыкаў, а працягнецца дамовамі на доўгатэрміновыя крэдыты».

    📌 «Варта ўлічваць культурныя і гістарычныя сувязі паміж Беларуссю і Польшчай, Літвой і Латвіяй. Гэтыя дзяржавы будуць зацікаўленыя ў тым, каб у ЕС з іх рэгіёна было на краіну болей. У любым разе Еўрасаюз зацікаўлены ў падтрымцы суседзяў. Для яго будзе менш праблемаў, калі яны будуць развітымі дэмакратычна і эканамічна».

    📌 «Калі пазбегнуць вялікіх памылак пры палітычных і эканамічных рэформах, то Беларусь цягам аднаго пакалення можа дагнаць Польшчу, а цягам двух – Іспанію, Італію і Францыю».

    Апошнія навіны