• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў

    27 жніўня, 2024

    Галоўная каштоўнасць Беларусі – людзі. Кемлівыя, разумныя і заўсёды прагныя да самаўдасканалення. Міжнародныя стыпендыі і стажыроўкі адкрываюць доступ да новых ведаў, пераймання досведу, а таксама дапамагаюць наладзіць сувязі з сусветнымі экспертамі і аднадумцамі. Гэтыя веды абавязкова спатрэбяцца нам пры будове свабоднай і дэмакратычнай краіны. А каб можна было назапашваць вопыт ужо цяпер, каманда Офіса сабрала актуальныя праграмы ад партнёрскіх арганізацый, куды вы можаце падаць сваю заяўку.

    Стыпендыі

    ☑️ Стыпендыяльная праграма „Hilde Domin-Programm“ ад DAAD
    Праграма падтрымлівае студэнтаў і дактарантаў (-к), якім у краіне паходжання фармальна альбо фактычна адмаўляюць у праве на адукацыю, і дае магчымасць пачаць альбо працягнуць навучанне ў Германіі. Для ўдзелу трэба, каб апошні свой дыплом вы атрымалі не больш чым два гады таму. Цяпер ідзе набор на зімовы семестр 2025/2026 года.

    📅 Заяўкі прымаюцца да 01/09.

    ☑️ Executive Master in EU Studies – праграма ад CIFE
    Еўрапейскі інстытут CIFE запрашае на двухгадовую праграму Executive Master in EU Studies па тэме еўрапейскай інтэграцыі. Праграма ўключае гібрыдны фармат навучання з анлайн-платформай і афлайн-заняткамі ў розных еўрапейскіх гарадах. Даступная абмежаваная колькасць грантаў на аплату навучання.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак – да 05/09.

    ☑️ Стыпендыі EU4Belarus – SALT для выкладчыкаў і даследчыкаў (-ц)
    Еўрапейскі Саюз прапануе стыпендыі для беларускіх выкладчыкаў, навукоўцаў і аспірантаў (-к), якія пацярпелі або знаходзяцца пад пагрозай пераследу. Грошы можна выкарыстоўваць для акадэмічнага абмену, правядзення даследавання або навуковай стажыроўкі ў вышэйшых навучальных установах ці навукова-даследчых інстытутах ЕС. Памер стыпендыі – ад 5 580 да 18 600 еўра ў залежнасці ад працягласці праграмы.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак – да 27/09.

    ☑️ Стыпендыяльная праграма Gaude Polonia
    Праграма Gaude Polonia была запушчаная для ўмацавання культурных сувязей і пабудовы добрых адносінаў паміж Польшчай і яе суседзямі. Стыпендыя забяспечвае ўдзельнікам (-цам) фінансаванне шасцімесячнага знаходжання ў Польшчы і ментарства польскіх спецыялістаў (-к) у розных галінах культуры і мастацтва. У межах праграмы можна прадставіць фільм, літаратурны твор, музыку ці іншы праект. Падчас удзелу будзеце атрымліваць стыпендыю 4500 злотых.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак: да 14/10. Заяўкі падаюцца асабіста ці па пошце.

    ☑️ Летняя школа ў Балгарыі для даследчыкаў (-ц)
    Summer Institute for the Study of East Central and Southeastern Europe – праграма для тых, хто займаецца гуманітарнымі і сацыяльнымі навукамі і ўжо мае ступень PhD. Удзельнікі (-цы) атрымаюць магчымасць правесці даследаванне ў Балгарыі з поўным пакрыццём выдаткаў.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак – да 30/10.

    ☑️ Стыпендыя Chevening – магчымасць для навучання ў Вялікабрытаніі
    Chevening прапануе стыпендыю для навучання ў Вялікабрытаніі. Праграма ахоплівае поўнае фінансаванне навучання, авіяпералёт, візу, медыцынскія тэсты і іншыя выдаткі. Асноўныя патрабаванні – закончаны бакалаўрыят, валоданне англійскай мовай і мінімум 2800 гадзін вопыту працы (2 гады). Па сканчэнні праграмы трэба будзе вярнуцца ў краіну пастаяннага пражывання.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак – да 05/11.

    ☑️ Стыпендыя на дактарантуру ў Швейцарыі
    Стыпендыя Swiss Government Excellence Scholarships пакрывае выдаткі на атрыманне ступені PhD для любых спецыяльнасцяў. Цяпер ідзе прыём дакументаў на 2025/26 навучальны год. Апроч пакрыцця выдаткаў на навучанне і медстрахоўку, вы будзеце атрымліваць стыпендыю да 2000 франкаў штомесяц. Для ўдзелу трэба мець скончаную магістратуру і атрымаць запрашэнне ад аднаго са швейцарскіх універсітэтаў.
    🗓️ Дэдлайн падачы заявак – да 06/12.

    Стажыроўкі

    Еўрапейская камісія запрашае на пяцімесячную стажыроўку!

    Еўрапейская камісія адкрыла рэгістрацыю на пяцімесячныя аплатныя стажыроўкі Blue Book, якія пачнуцца ў сакавіку 2025 года. Для грамадзян краін Усходняга партнёрства выдзеленая абмежаваная колькасць вакансіяў.

    Будуць адміністрацыйныя, навуковыя і перакладчыцкія стажыроўкі. Штодзённая праца будзе складацца з разнастайных задачаў, у тым ліку наведвання і арганізацыі сустрэчаў, рабочых груп і грамадскіх слуханняў, вывучэння дакументаў, адказаў на запыты грамадзян і ўдзела ў кіраванні праектамі.

    Кандыдаты (-кі) мусяць мець ступень бакалаўра або яе эквівалент і свабодна валодаць як мінімум дзвюма мовамі ЕС (адна з якіх павінна быць англійскай, французскай або нямецкай).

    Стажор (-ка) атрымае грант у памеры 1377 еўра для пакрыцця выдаткаў на пражыванне, але трэба будзе самастойна сябе забяспечыць жыллём.

    🗓️ Тэрмін падачы заявак – да 30 жніўня.

    🔗 Падрабязнасці.

    Апошнія навіны