3-4 жніўня ў Вільне адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь». На 8 панэлях выступяць эксперты і актывісты, якія падзеляцца меркаваннямі і прапановамі адносна будучыні краіны. Расказваем пра спікераў, якія пацвердзілі ўдзел у івэнце:
📌 Як абараніць незалежнасць Беларусі і супрацьдзейнічаць «Выбарам-2025» адкажуць Франак Вячорка (дарадца Святланы Ціханоўскай) і Павел Латушка (кіраўнік НАУ).
📌 Як не дапусціць жалезнай заслоны абмяркуюць Уладзімір Астапенка (кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі) і Артур Міхальскі (упаўнаважаны Міністра замежных справаў Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі).
📌 Эканоміка Беларусі ў 2025 годзе. Вольга Лойка (журналістка, эканамічная аглядальніца) з Львом Львоўскім (акадэмічны дырэктар BEROC) паразмаўляюць пра тое, што хвалюе беларусаў.
📌 Беларуская ідэнтычнасць у 2025 годзе. Спікеры: Аліна Коўшык (прадстаўніца па справах нацыянальнага адраджэння АПК), Генадзь Коршунаў (старшы даследчык ЦНІ).
📌 Беларускія добраахвотнікі і ветэраны. Ігар Кізім (пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі) вылучыць крокі для вырашэння праблем.
📌 Дзеянні для палітвязняў у 2025 годзе. Падчас панэлі будуць выпрацаваны комплексныя праграмы дапамогі. Спікеры: Вольга Зазулінская (кіраўніца фонду «Краіна для жыцця») і Леанід Судаленка (прадстаўнік Вясны, праваабаронца).
📌 Андрэй Стрыжак (кіраўнік фонду BYSOL) і Сяргей Драздоўскі (кіраўнік «Офіса па правах людзей з інваліднасцю») высвятляць ці могуць дэмакратычныя сілы браць на сябе функцыі падтрымкі неабароненых груп у эміграцыі.
📌 На пытанне «Што можа зрабіць Каардынацыйная Рада III для Беларусі ў 2025 годзе» адкажуць прадстаўнікі фракцыяў, якія раскажуць пра планы па развіцці Каардынацыйнай Рады.
Канферэнцыя – гэта цудоўная нагода далучыцца да нашай сумеснай справы і стаць часткай дыскусіі пра свабодную і дэмакратычную Беларусь!