• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Іспаніі

    07 красавіка, 2026

    7 красавіка ў Мадрыдзе Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарэсам. 

    Ціханоўская распавяла пра працэс вызвалення палітвязняў, а таксама пра складанасці, з якімі яны сутыкаюцца пасля вызвалення або прымусовага выдварэння з краіны. Яна падзякавала міністру за ўнёсак у памеры 50 тысячаў еўра ў Міжнародны гуманітарны фонд — на сустрэчы дамовіліся на другі ўнёсак.

    Асобна бакі абмеркавалі адкрыццё Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Мадрыдзе. Пацверджана афіцыйнае адкрыццё Офіса ў гэтым годзе, а на пасаду кіраўніцы была намінаваная Таццяна Марыніч. Дзейнасць Офіса ў Мадрыдзе будзе накіравана не толькі на супрацоўніцтва з Іспаніяй, але і на працу з больш шырокім рэгіёнам.

    Таксама размова ішла пра падтрымку Украіны: Ціханоўская распавяла пра двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і адзначыла, што новая дынаміка ў адносінах адкрывае дадатковыя магчымасці для далейшага супрацоўніцтва і каардынацыі сумесных дзеянняў.

    Ціханоўская падзякавала міністру за прызнанне пратэрмінаваных пашпартоў. Дамовіліся працягнуць працу для вырашэння пытанняў з апастылямі і даведкамі аб несудзімасці.

    Святлана Ціханоўская: «Я вельмі ўдзячная міністру Хасэ Мануэлю Альбарэсу за вельмі змястоўную і практычную сустрэчу. Мы абмеркавалі шмат важных пытанняў у супрацоўніцтве — і будзем працягваць далей працаваць, каб усе яны былі вырашаны».

    Апошнія навіны