Сёння ў Вільні адбылася публічная сустрэча Святланы Ціханоўскай з былымі палітвязнямі, якіх вызвалілі і прымусова дэпартавалі ў Літву 18 сакавіка ў межах вызвалення 250 чалавек. Таксама ўдзел у сустрэчы ўзялі прадстаўніца ініцыятывы «Вольныя» і Вячаслаў Жукаў з «Краіны для жыцця».
Што абмеркавалі:
– стан здароўя пасля зняволення і патрэбу ў медычнай дапамозе;
– адаптацыю пасля вызвалення: дакументы, жыллё, працу;
– падтрымку сем’яў, якія пацярпелі.
Святлана Ціханоўская:
«Для мяне вельмі важна бачыць вас на волі і мець магчымасць пачуць кожнага і кожную. Вы прайшлі праз цяжкія выпрабаванні. Нашая задача — зрабіць усё магчымае, каб вы адчулі клопат, бяспеку і як мага хутчэй змаглі аднавіцца і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця».
На фота: Святлана Ціханоўская з былым палітзняволеным Эдуардам Пальчысам і Вячаславам Жукавым
