• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларусь — яркі прыклад таго, што адбываецца, калі грэбуюць дэмакратыяй»

    14 красавіка, 2026

    13 красавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце.

    Беларуская лідарка распавяла пра масавыя рэпрэсіі і тое, як рэжым ператварыў краіну ў плацдарм для расійскай агрэсіі. Яна таксама адзначыла, што, нягледзячы на вызваленні, пераслед у краіне не спыніўся.

    У выступе Святлана Ціханоўская звярнулася да ўраду і парламента Канады з прапановамі:

    — працягваць ціск на рэжым: захоўваць жорсткую пазіцыю і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў;
    — працягваць і павялічваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сілаў, культурніцкіх ініцыятываў і незалежных медыя; Канада таксама можа падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд;
    — падтрымаць намаганні па прыцягненні рэжыму да адказнасці — не толькі за рэпрэсіі, але і за саўдзел у вайне Расіі і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь;
    — дапамагчы беларусам у Канадзе: стварыць спрошчаныя механізмы легалізацыі і забараніць экстрадыцыю ў Беларусь;
    — дапамагчы ўзняць тэму транснацыянальных рэпрэсіяў на пляцоўках ААН і АБСЕ, каб дыктатары не злоўжывалі міжнароднымі механізмамі (у тым ліку Інтэрполам) для палітычнага пераследу;
    — умацоўваць адносіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

    Святлана Ціханоўская:
    «Беларусь — яркі прыклад таго, што адбываецца, калі грэбуюць дэмакратыяй. Гэта паказвае, як узаемазвязаныя бяспека і дэмакратыя. Улады, якія не паважаюць уласны народ, не будуць паважаць і сваіх суседзяў».

    Апошнія навіны