15 красавіка ў Вільнюсе адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага клуба Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог», прысвечанае ролі Каардынацыйнай Рады ў інфраструктуры дэмакратычных сілаў.
У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі палітычных партыяў і ініцыятываў. Падчас сустрэчы абмеркавалі выбары ў КР, стаўленне да іх з боку партыяў, а таксама неабходнасць рэформы і далейшага развіцця Каардынацыйнай Рады.
Анатоль Лябедзька:
«Па-першае, усе прызнаюць неабходнасць і вартасць існавання Каардынацыйнай Рады. Па-другое, усе партыі схіляюцца да таго, што ўжо цяпер патрэбная дыскусія пра будучыню Каардынацыйнай Рады. І трэцяе, самае галоўнае, — партыі сфармулююць свае прапановы».
