Падчас працоўнага візіту ў Бухарэст беларуская лідарка сустрэлася з эстонскай дэлегацыяй, а менавіта – з былым міністрам замежных справаў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу і былым камандуючым эстонскай арміі Рыхам Тэрасам.
Бакі абмеркавалі правядзенне супольных мерапрыемстваў, а таксама працу групы «За дэмакратычную Беларусь» у эстонскім парламенце, старшынёй якой з’яўляецца Урмас Рэйнсалу.
Святлана Ціханоўская заклікала парламентароў не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў, а таксама ўстрымацца ад прыняцця закону, які забараняе беларусам з пастаянным відам на жыхарства галасаваць на муніцыпальных выбарах у Эстоніі.
Акрамя таго, лідарка звярнула ўвагу палітыкаў на неабходнасць спрыяць мабільнасці беларусаў, у прыватнасці – не абмяжоўваць пасажырскія злучэнні і працягваць выдачу візаў.