• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам Канцлера Германіі па знешняй палітыцы і бяспецы Енсам Плётнэрам

    08 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка і Енс Плётнэр абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Германіі, пытанне прызнання новага беларускага пашпарта, а таксама магчымыя крокі для вызвалення палітвязняў і падтрымкі іх сем’яў.

    Падчас сустрэчы палітыкі гаварылі пра стратэгію па Беларусі, санкцыйны ціск і закрыццё шчылінаў для іх абыходу, міграцыйны крызіс і расійскую вайсковую прысутнасць у Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію падтрымаць еўрапейскую будучыню для Беларусі на федэральным узроўні і на ўзроўні ЕС.

    Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка падзякавала Енсу Плётнэру за тое, што Германія не накіравала амбасадара ў Мінск, а таксамса за супрацоўніцтва нямецкага ўрада і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

    Апошнія навіны