• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская перадала прапановы ад беларусаў кіраўніцтвам Signal і ChatGPT

    18 лютага, 2024

    Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы беларуская лідарка правяла перамовы з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, якому належыць папулярны мэсэнджэр. 

    Ціханоўская распавяла пра пагрозы, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, і падкрэсліла важнасць Signal для бяспечнай камунікацыі. Таксама лідарка перадала  Мерэдыт Уітакер прапановы ад беларускіх актывістаў і праваабаронцаў па паляпшэнні бяспекі мэсэнджэра і зручнасці карыстання для беларусаў. Акрамя таго, бакі абмеркавалі беларускамоўную лакалізацыю мэсэнджэра. Прэзідэнтка Signal паабяцала вызначыць кантактную асобу, якая будзе працаваць з запытамі беларусаў. 

    На палях форуму Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Аннай Маканджу, віцэ-прэзідэнткай OpenAI, які з’яўляецца распрацоўшчыкам ChatGPT. 

    Маканджу і Ціханоўская гаварылі пра магчымасць бясплатнага ці ільготнага доступу да ChatGPT 4.0 для беларускіх НДА і медыя, а таксама пра арганізацыю курсаў па выяўленні дэзынфармацыі з дапамогай ChatGPT для журналістаў і актывістаў. Асобна бакі абмеркавалі планы па паляпшэнні беларускамоўнай мадэлі ChatGPT.

    Пры Офісе Святланы Ціханоўскай працуе ўпаўнаважаны па сувязях з тэхкампаніямі. Дасылайце вашыя прапановы і ідэі на tech@tsikhanouskaya.org.

    Апошнія навіны