• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на ўрачыстай цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру 

    10 снежня, 2025

    Беларуская лідарка прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, якая прайшла сёння ў Осла, па запрашэнні Марыі Карыны Мачада — венесуэльскай апазіцыйнай лідаркі і вядомай абаронцы дэмакратыі, якая шмат гадоў змагаецца за свабоду і правы чалавека ў сваёй краіне.

    Святлана Ціханоўская:
    «Я сёння ў Осла, на цырымоніі Нобелеўскай прэміі, якую атрымлівае Марыя Карына Мачада. Марыя Карына смела і ўпарта змагаецца з тыраніяй у Венесуэле, і як ніхто іншы заслугоўвае гэтай узнагароды.

    Яе барацьба важная не толькі для Венесуэлы. Яна нагадвае нам усім: супраціў дыктатуры — гэта агульная, глабальная задача.

    Мы ў Беларусі праходзім той самы шлях — праз рэпрэсіі, страх і гвалт. І сёння мы згадваем Алеся Бяляцкага, нашага Нобелеўскага лаўрэата, які застаецца ў зняволенні. Мы працягваем змагацца за яго і за ўсіх беларускіх палітвязняў.

    Сёння мы адзначаем усіх, хто не здаецца, хто працягвае барацьбу, хто верыць у свабоду, дэмакратыю і мір. Я веру, што праўда пераможа. І Беларусь, і Венесуэла будуць свабодныя».

    Апошнія навіны