Беларуская лідарка прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative на палях Генасамблеі ААН. Разам з Хілары Клінтан і Юліяй Навальнай Ціханоўская паразмаўляла пра важнасць выкарыстання ўсіх дэмакратычных інструментаў дзеля падтрымкі тых, хто змагаецца з дыктатурай.
📌 «Не ведаць, хто будзе вашым наступным прэзідэнтам – гэта раскоша. Пры дыктатуры мы заўсёды ведалі, хто будзе пераабраны. І ўлады заўсёды саджалі ў турму людзей, якія кідалі выклік дыктатару. У нас заўсёды былі палітычныя зняволеныя, і мы павінны гэта спыніць».
📌 «Трэба, каб выкарыстоўваліся ўсе інструменты, якімі валодае дэмакратыя, каб дапамагчы тым, каму гэта неабходна. Я бачу, як дыктатары не паважаюць дэмакратычны свет. Яны думаюць, што дэмакратыя слабая».
📌 «Мы хочам дэмантаваць рэжым, правесці свабодныя, справядлівыя выбары і вярнуцца да нашых еўрапейскіх каранёў. Я не проста спадзяюся на будучыню Беларусі. Я ўпэўненая, што мы даможамся таго, чаго хочам».
📌 «Кожны беларус з’яўляецца для мяне прыкладам для пераймання. Усе беларусы, што цяпер знаходзяцца ў турмах – мае героі. Яны ахвяравалі свабодай, каб даць нам магчымасць працягнуць барацьбу, і я не магу ім здрадзіць. Вядома, у мяне бываюць моманты адчаю ці стомленасці, але я адразу думаю пра тых, хто ў турмах».