• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская атрымала статус запрошанага навуковага супрацоўніка (Visiting fellow) ва Універсітэце Пенсільваніі

    26 верасня, 2024

    Падчас свайго візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская наведвала Універсітэт Пенсільваніі, дзе прачытала лекцыю і паўдзельнічала ў дыскусіі. Універсітэт з’яўляецца адным з найстарэйшых і найбольш прэстыжных універсітэтаў ЗША, які ўваходзіць у знакамітую Лігу Плюшчу. Сярод яго найбольш вядомых выпускнікоў – Ілан Маск, Дональд Трамп, Уорэн Бафет.

    Статус «Visiting fellow» прадастаўляецца запрошаным навукоўцам, даследчыкам або грамадскім дзеячам. Ён з’яўляецца прызнаннем значнай ролі асобы ў міжнароднай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека.

    Гэтая магчымасць дазволіць Святлане Ціханоўскай узаемадзейнічаць з вядучымі акадэмікамі і лідарамі думак ды працягваць факусаваць міжнародную ўвагу на сітуацыі ў Беларусі.

    Апошнія навіны