• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Калі ў Беларусі страцілі дэмакратыю, мне было столькі ж гадоў, колькі зараз майму сыну»: артыкул Святланы Ціханоўскай 

    11 сакавіка, 2024

    Беларуская лідарка падрыхтавала артыкул для партала Eye-to-eye, дзе распавяла пра адну з галоўных каштоўнасцяў еўрапейскага грамадства – дэмакратыю. У калонцы Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць удзелу народа ў палітыцы і неабходнасць у еднасці свету супраць тыраніі. Таксама яна адзначыла: страціць дэмакратыю значна прасцей, чым здаецца на першы погляд. 

    Ніжэй – самыя цікавыя цытаты з артыкулу.

    📌 «Дэмакратыя нашмат больш уразлівая, чым здаецца. Калі ў Беларусі страцілі дэмакратыю, мне было столькі ж гадоў, колькі зараз майму сыну. Мы нават не заўважылі, як хутка прэзідэнт, які нядаўна прыйшоў да ўлады, самавольна распусціў парламент і суды, устанавіў дыктатуру».

    📌 «Страціць дэмакратыю лёгка. Вярнуць яе – складана. Дэмакратыя падвяргаецца пагрозам з боку тыраніі і тэрарыстаў. Таму сёння важней, чым калі-небудзь, аб’яднацца супраць тых сілаў, якія жадаюць падарваць нашыя каштоўнасці». 

    📌 «Нашыя дзеці заслугоўваюць нармальнага дзяцінства – без турмаў, без войнаў і ў сваёй краіне. Я хачу, каб яны ганарыліся сваёй краінай, а не думалі пра эміграцыю. Каб яны бралі адказнасць за сваё жыццё і будучыню. Каб думалі крытычна і не верылі ўсяму, што чуюць. І я ніколі не буду вучыць іх «не высоўвацца». Я буду вучыць іх быць сабой і рабіць тое, што яны лічаць слушным».

    📌 «Дэмакратыя перамагае, калі мы плячо да пляча супрацьстаім тыраніі. Дзе і калі б яна ні з’яўлялася».

    Апошнія навіны