25 сакавіка, у Дзень Волі, Святлана Ціханоўская ў Офісе ў Вільні ўзнагародзіла шэраг выбітных асобаў, якія працуюць на карысць вольнай і дэмакратычнай Беларусі. Гэтае мерапрыемства падкрэслівае важнасць падтрымкі актывістаў і прынцыпаў правоў чалавека, а таксама служыць натхненнем для ўсіх, хто змагаецца за свабоду і справядлівасць.
Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» за адданасць інтарэсам беларускага народа і значны ўклад у развіццё беларускай дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, паслядоўнае адстойванне інтарэсаў дэмакратычнай Беларусі атрымаў:
➖ Віціс Юрконіс – літоўскі палітолаг, выкладчык, эксперт па Беларусі, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House.
Крыж Адраджэння Беларусі атрымаў:
➖ Сяргей Дубавец – беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец, грамадскі дзеяч.
Акрамя таго, некалькі асобаў узнагароджаныя непублічна.
Святлана Ціханоўская:
«Гэтыя ўзнагароды – сімвал удзячнасці і прызнання кожнаму і кожнай, хто працягвае змагацца нягледзячы ні на што. Гэтыя выбітныя людзі робяць Беларусь мацнейшай і бліжэйшай да свабоды. Іх адданасць натхняе і дае надзею. Гэта гонар – быць побач з такімі асобамі».