Сёння Святлана Ціханоўская выступіць на форуме «Новая Беларусь супраць катаванняў», які арганізаваны напярэдадні Міжнароднага дня ў падтрымку ахвяраў катаванняў.
На форуме выступяць прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл, міжнародных арганізацый, беларускія і міжнародныя праваабаронцы, якія раскажуць пра тое, як дакументуюць катаванні і гвалт у дачыненні нявінных людзей. Таксама сваімі гісторыямі падзеляцца пацярпелыя ад дзеянняў рэжыму беларусы.
Форум арганізаваны дыяспарай «Беларусы Замежжа» сумесна з Народнымі Амбасадамі Беларусі і НАК. Выступ Ціханоўскай пачнецца а 16:00. Трансляцыю можна глядзець па спасылцы.