Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі разам з беларусамі Украіны і ўкраінцамі прыняў удзел у звароце да ўзброеных сілаў Беларусі. Яны заклікалі вайскоўцаў не аддаваць свае жыцці за Лукашэнку і Пуціна.
У звароце ўдзельнічаюць камандзір палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў, нам. камандзіра палка Каліноўскага Вадзім «Ігар» Кабанчук, журналістка Таццяна Мартынава, эканаміст Яраслаў Раманчук, беларускія валанцёры і актывісты, якія па-ранейшаму застаюцца ва Украіне і дапамагаюць украінцам у барацьбе з агрэсарам.