26-28 красавіка Святлана Ціханоўская наведае Аўстрыю з афіцыйным візітам, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шалянбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЕ.
Плануецца абмеркаваць арганізацыю перамоў па вырашэнні крызісу ў Беларусі, падтрымку дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, прымус рэжыму да дыялогу з беларускім народам.