Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аляксандр Мілінкевіч на Эканамічным форуме ў Карпача выступілі на панэльнай дыскусіі, прысвечанай вырашэнню беларускага палітычнага і гуманітарнага крызісу.
Ціханоўская: «Нельга дапусціць гандлю палітвязнямі, як гэта было ў 2010-2011 гадах. Ніякіх ўгодаў з Лукашэнкам. Абапірайцеся на мараль, абапірайцеся на свае каштоўнасці.
Нашая каманда і каманда Паўла Латушкі працуюць на міжнародным узроўні, бо неабходна трымаць Беларусь на парадку дня. Я разумею, што ў свеце шмат іншых праблем, але Беларусь – вось яна, побач з вамі. І рэжым становіцца пагрозай не толькі для нас, але і для вас. Прымайце гэта да ўвагі. І будзьце смелымі – такімі ж, як беларусы».