• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кансультацыйная група паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, візіт у Брусель. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 25-30 чэрвеня 2023

    02 ліпеня, 2023

    РЭАКЦЫЯ НА ДЫСЛАКАЦЫЮ ПВК У БЕЛАРУСІ. Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Пуціна наконт размяшчэння ПВК Вагнер у Беларусі: «Нам, беларусам, не патрэбныя ні прыгожынскія галаварэзы, ні расійскія ядзерныя ракеты, ні моцная рука. Пуцін і Лукашэнка ператвараюць нашую краіну ў ізгоя і ваенны палігон. Хоць яны папсавалі ўсім нам шмат крыві, але гэта не нагода скласці рукі. Ні мне, ні вам».

    ВІЗІТ У БРУСЕЛЬ. 27-29 чэрвеня Святлана Ціханоўская разам з дэлегацыяй Аб’яднанага Пераходнага Кабінета знаходзілася з працоўным візітам у Бруселі. Былі праведзеныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, Вярхоўным камісарам ЕС Жазэпам Барэлем, Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Оліверам Варгелі, а таксама з беларусамі. Адбылося першае пасяджэнне Кансультацыйнай групы «Беларусь – Еўрасаюз» з удзелам чальцоў Каардынацыйнай рады і Офіса Ціханоўскай, прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежнай прэсы, праваабарончых арганізацый, бізнес-згуртаванняў. Святлана Ціханоўская выступіла на пасяджэнні: «Еўрапейская перспектыва для Беларусі з’яўляецца асобным стратэгічным прыярытэтам, які можа быць рэалізаваны сумесна з Групай усебакова і сістэматычна». Пра вынікі візіту чытайце па спасылцы

    БЕЛАРУСЬ-ІРЛАНДЫЯ. 27 чэрвеня Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе спікера Ірландскага парламента Шона О'Фергейла. У межах адносінаў паміж дэмакратычнымі сіламі і Ірландыяй ужо атрымалася рэалізаваць некалькі ініцыятываў: 1) створаная група сяброў «За дэмакратычную Беларусь»; 2) парламентары Ірландыі бяруць патранаж над беларускімі палітвязнямі; 3) у ірландскім Парламенце разглядаецца пытанне арганізацыі слуханняў і рэзалюцыі па Беларусі.

    АДНОСІНЫ КР-АПК. 29 чэрвеня быў прыняты пратакол узаемадзеяння паміж Каардынацыйнай радай і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Дадзены Пратакол усталёўвае працэдуры ўзаемадзеяння па кірунках разгляду кандыдатаў на пасады прадстаўнікоў у АПК, узаемадзеянне адносна выпрацоўкі агульных стратэгічных задачаў дэмакратычных сілаў Беларусі, узаемадзеянне ў галіне знешняй палітыкі і іншае. Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.

    РАЗМОВЫ З БЕЛАРУСАМІ. У панядзелак, 3 ліпеня, Святлана Ціханоўская правядзе штотыднёвыя асабістыя размовы з беларусамі. Зарэгістравацца на размовы ў панядзелак можна па спасылцы. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

    ВАЛАНЦЁРЫ ОФІСА. 30 чэрвеня Валанцёры Офіса правялі размову з Марынай Ментусавай. Гаварылі пра фемінізм, гендарную роўнасць і жанчын у палітыцы. Хутка на канале з'явяцца запіс сустрэчы і тэкст інтэрв’ю.

    МЕДЫЯ. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю CNN JIM Sciutto show (ЗША, міжнароднае), BBC Radio (Вялікабрытанія), Bloomberg (Міжнароднае), CBC (Канада), RAI (Італія), DW (Германія, міжнароднае), ABC RN Breakfast (Аўстралія), SVT (Швецыя), MRS (Нідэрланды), Sky News (1, 2, 3, 4) (Вялікабрытанія).

    Апошнія навіны