Гэта другі раз у гісторыі, калі перад Сенатам выступае не грамадзянін краіны. Першым быў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа ў 2020-м.
У сваім выступе Ціханоўская раскажа пра гісторыю беларуска-чэшскіх адносінаў, а таксама пра важнасць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці зараз. Яна зверне ўвагу на апошнія прысуды, катаванні ў турмах, тэрор з боку рэжыму і тое, што Лукашэнка ажыццяўляе дзяржаўны дэфолт. Ціханоўская падыме пытанне эфектыўных санкцый на ўзроўні ЕС для барацьбы з беспакаранасцю і пытанне міжнароднага трыбунала, расследавання злачынстваў супраць беларусаў. Гэты выступ можа легчы ў аснову чэшскай палітыкі ў дачыненні да рэжыму і будучай Беларусі.
Раней Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Земанам, прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам, кіраўнікамі Сената, ніжняй палаты парламента і атрымала падтрымку ўсіх асноўных палітычных сілаў. Гэта мае важнае значэнне перад вялікімі міжнароднымі самітамі ў Еўропе, якія праходзяць у гэтым месяцы, і перад пасяджэннем міністраў замежных спраў ЕС, на якім разгледзяць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Трансляцыю можна паглядзець тут. Выступ Ціханоўскай пачнецца ў 11:15.