• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 26 красавіка

    27 красавіка, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Абласны клінічны шпіталь ветэранаў вайны Кіраваграда атрымаў ад арганізацыі Дапамога пры ўдзеле валанцёраў ініцыятывы ДАР танометры, якія будуць выкарыстоўвацца для лячэння вайскоўцаў.
    • FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправілі ва Украіну аўтамабіль з медыкаментамі і ежай.
    • Фонд BYSOL адправіў ва Украіну два пікапы: Ford Ranger і Nissan Navara. Сродкі на гэтыя аўтамабілі сабралі беларусы.
    • Беларусы правялі «Чарнобыльскі шлях» у Вільні. У акцыі прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. На «Чарнобыльскі шлях» таксама выйшлі ў Нідэрландах, Грузіі, Бельгіі, Германіі і іншых краінах.
    • Беларуская актывістка Наста Базар у інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавяла пра дапамогу жанчынам падчас вайны.
    • Беларусы Бельгіі, Нідэрландаў і Францыі перадалі мікрааўтобус беларускім добраахвотнікам з батальёна Каліноўскага. У мікрааўтобусе таксама быў гуманітарны груз для беларусаў.
    • Прадстаўнік Народнага пасольства Беларусі ў Францыі правёў сустрэчу з МЗС Францыі. Абмяркоўвалі, як вырашыць праблемы з дыскрымінацыяй беларусаў у французскіх банках і заменай пашпартоў у амбасадзе рэжыму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 26 красавіка: частка 1, частка 2.
    • Таксама канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 26 красавіка: прапаганда абвінавачвае Захад і ЗША ў нежаданні спынення баявых дзеянняў, а Украіна нібыта «8 год бамбіць Данбас».

    #інфармацыйныфронт

    • Кіраўніца дэпартамента прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская распавяла, калі ў беларусаў з'явіцца магчымасць атрымліваць гуманітарныя візы і гуманітарныя віды на жыхарства на тэрыторыі Польшчы.
    • «Честные люди» расказваюць пра розніцу паміж патрыятызмам і «патрыятызмам» у тым выглядзе, якім яго бачыць рэжым. Таксама ініцыятыва заклікае распаўсюджваць улёткі пра ролю Беларусі ў вайне ва Украіне. Спампаваць улётку можна тут.
    • ByProsvet сабраў увесь самвыдат, які выйшаў на гэтым тыдні: «Честную газету», «Беларусский Вестник», «Протестный Гомель» і «Протестная Беларусь». Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, так вы дапамагаеце беларусам выбрацца з палону тэлевізара.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны