• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла прэс-канферэнцыю з бацькамі Рамана Пратасевіча

    05 чэрвеня, 2021

    Вось галоўныя цытаты:

    Святлана Ціханоўская: «Мэта рэжыму ў тым, каб Рамана пачалі асуджаць. Але ні мая каманда, ні калегі, ніводзін чалавек не смее асуджаць яго. Мы ўсе разумеем, у якіх умовах ён знаходзіцца. Мы не маем права гаварыць пра змест гэтых ролікаў. Мы павінны гаварыць пра тое, як вызваліць яго і ўсіх палітвязняў».

    Наталля Пратасевіч: «На мінулым тыдні адбыліся дзве сустрэчы Рамана з адвакатам. Мы разумеем, што гэта было дзякуючы публікацыям у СМІ. Але на гэтым тыдні адваката ні разу не пусцілі. Відавочна, што ў гэтыя дні і здымаўся гэты прапагандысцкі ролік».

    Дзмітрый Пратасевіч: «Наш сын моцны, мы ім вельмі ганарымся. Мы вельмі ганарымся Сафіяй, яго дзяўчынай. Мы вельмі ганарымся Сяргеем Ціханоўскім, а таксама 470 палітвязнямі, якія ўтрымліваюцца ў турме. І мы будзем дамагацца вызвалення і Рамана, і Сафіі, і ўсіх палітычных зняволеных».

    Поўны запіс стрыма – па спасылцы.

    Апошнія навіны