• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 14 траўня

    15 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Вакалістка ўкраінскага гурта «Колір» Людміла Колер у Адэсе далучылася да арганізацыі «Паляниця», якая збірае дапамогу для ўкраінскіх вайскоўцаў. Людміла звярнулася па дапамогу да беларускай ініцыятывы «Партызанка» – з таго часу яны супрацоўнічаюць. Пазней «Партызанка» дапамагла арганізаваць дабрачынны канцэрт гурта «Колір» у падтрымку Украіны.
    • Беларускі Свабодны тэатр і батальён Каліноўскага заключылі пагадненне аб гуманітарным і культурным супрацоўніцтве. Свабодны тэатр будзе прадстаўляць беларускіх добраахвотнікаў з батальёна Каліноўскага на міжнародных культурных пляцоўках і збіраць сродкі на іх падтрымку. Больш падрабязна тут.
    • «Вольны хор» правёў першы дабрачынны канцэрт у Варшаве, які адбыўся ў касцёле святога Аляксандра.
    • Актывістка асацыяцыі беларусаў у Італіі «Supolka» Юлія Юхно правяла сустрэчу з дэпутатам Еўрапарламента і генеральнай сакратаркай дэмакратычнай партыі Італіі рэгіёна Таскана Сімонай Банафэ. На сустрэчы абмеркавалі магчымасць стварэння праграмы па прыёме палітычных уцекачоў з Беларусі, варыянты спрашчэння працэсу атрымання ВНЖ і візаў па палітычных матывах, а таксама іншыя ініцыятывы, якія дапамогуць беларусам вырашыць шэраг важных праблемаў па прыбыцці ў краіну.
    • Беларускі ў Беластоку выйшлі на шпацыр пад бела-чырвона-белымі парасонамі (на фота). Так яны падтрымалі беларусак, якія выходзілі на такія небяспечныя для жыцця і здароўя шпацыры ў Мінску і Адэсе.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн» са спасылкай на @flagshtok паведамляе, што 22 чэрвеня ў Беларусі могуць пачацца маштабныя ваенныя зборы. Выснова зробленая на падставе тэндэру на дзяржаўны закуп. У дакуменце пазначана, што ўсе раённыя ваенныя камісарыяты вобласці закупляюць паслугі па арганізацыі 3-х разовага харчавання асабовага складу ваенкаматаў на працягу 10 дзён.

    #непадпарадкаванне

    • У Беларусі працягваюць пераследаваць хрысціянаў за пратэст супраць вайны: 13 траўня каталіцкаму святару Анджэю Бульчаку суд прысудзіў штраф у памеры 380 даляраў, паведамляе «Хрысціянская візія». Святар сказаў, што заплаціць, але Украіне.
    • Мінчане ў Дражні выступаюць супраць рэжыму і вайны.
    • Беларусы Чыжоўкі падзякавалі Святлане Ціханоўскай за яе працу.

    #інфармацыйныфронт

    • Беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якая ўцякла з-пад следства дапамагаць Украіне, у інтэрв'ю «Медыязоне» распавяла, як яна зараз жыве і дапамагае Украіне і ўкраінцам.
    • Легенда кіеўскага «Дынама» ураджэнец Горлаўкі Сяргей Рэбраў у інтэрв'ю выданню «Зеркало» распавёў пра генацыд украінцаў, падтрымку беларусаў і правёў выразную мяжу паміж рэжымам і народам, назваўшы беларусаў прыстойнымі людзьмі.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны