• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра прысуд Таццяне Кузінай і Валерыі Касцюговай

    17 сакавіка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння беларускі «суд» прысудзіў Таццяне Кузінай і Валерыі Касцюговай 10 гадоў калоніі. Гэта вядомыя прадстаўніцы экспертнай супольнасці Беларусі, і любая разумная ўлада аддала б перавагу выкарыстаць іх інтэлектуальны патэнцыял у такі цяжкі для краіны час.

    Але ў нас у краіне дзейнічаюць іншыя правілы: бліжэй да ўлады аддаюць перавагу пакідаць лаяльных і маўклівых прыслужнікаў, а сапраўдных экспертаў выганяюць ці саджаюць у турму. Гэтым людзям не патрэбны інтэлектуальны рэсурс, ім не цікава зрабіць нашую краіну мацнейшай, яны наадварот хочуць спыніць развіццё, каб яшчэ крыху пажыць у зручных для сябе ўмовах. Гісторыя вучыць: каб зазірнуць у бліжэйшую будучыню дзяржавы, варта паглядзець на інтэлектуалаў. І калі вы знойдзеце іх у турме – у такой дзяржавы няма будучыні».

    Апошнія навіны