• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага руху, 11 сакавіка

    12 сакавіка, 2022

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Каардынатарка Free Belarus Center распавяла пра тое, якую дапамогу ўцекачы з Украіны могуць атрымаць у Варшаве.
    • Каманда Віктара Бабарыкі ініцыявала размову з паслом ЕС у Беларусі. Яны заявілі, што лічаць недапушчальным увядзенне візавых і фінансавых абмежаванняў у дачыненні да беларусаў.
    • Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з прадстаўнікамі МЗС Польшчы сітуацыю з беларускімі ўцекачамі. Каманда НАК знаходзіцца ў пастаянным кантакце з польскімі дэпутатамі Сейма і Сената з мэтай забеспячэння правоў беларусаў, якія сталі ўцекачамі з Украіны. Профільныя камісіі Сената Польшчы сёння адобрылі папраўкі ў Закон аб бежанцах з Украіны, дапоўніўшы яго распаўсюджванне на грамадзянаў Беларусі.
    • Фонд Медыцынскай салідарнасці закупіў і даставіў медыкаменты ў Харкаў.
    • Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся ў Нацыянальны алімпійскі камітэт і Міністэрства спорту Польшчы з прапановай дапускаць беларускіх свабодных спартоўцаў у міжнародны спорт без дыскрымінацыі.
    • Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка даў апдэйт пра тое, як цяпер адбываецца сітуацыя з візамі і міграцыяй для беларусаў у розныя краіны: Германія і Славакія прымаюць беларусаў, студэнты могуць вучыцца ў Латвіі, Польшчы, Румыніі. Больш падрабязна тут.
    • Беларусы Чыкага і Лондана выступілі на мітынгу ў падтрымку Украіны.
    • Беларусы і беларускі, якія засталіся ва Украіне, каб дапамагаць украінцам у барацьбе з агрэсарам, распавялі, чаму прынялі такое рашэнне.
    • Каманда праекта «Скорая Взаимопомощь» прымае заяўкі ад беларусаў, якія з'ехалі з Украіны пасля 24 лютага 2022 года. Яны гатовыя падтрымаць людзей, якія з'яўляюцца грамадзянскімі актывістамі і засталіся без сродкаў да існавання. Больш падрабязна – тут.

    #інфармацыйныфронт

    • «Честные люди» прапануюць распавесці дэпутатам у іх сацыяльных сетках, што вы думаеце пра агрэсію Расіі супраць Украіны і ўдзел у гэтым рэжыму Лукашэнкі. Інструкцыя – тут.
    • Выйшаў новы выпуск «Честной Газеты». У ім важная інфармацыя для ваеннаабавязаных і іх сваякоў, расповед жыхароў Харкава пра жыццё пад абстрэламі і ўсё, што трэба, каб змагацца з прапагандай у галовах людзей.
    • Беларусы выказваюць сваё меркаванне і выступаюць супраць вайны на вуліцах сваіх гарадоў.
    • Прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі падвёў вынікі працы палітычных камандаў і Антываеннага Руху за 11 сакавіка.

    Далучайцеся да Беларускага Антываеннага Руху – кожны можа выбраць даступныя дзеянні і тым самым падтрымаць Рух.

    Апошнія навіны