• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах даў ацэнку заявам пра рэферэндум

    01 лістапада, 2021

    Аляксандр Шлык: «Сёння Л.М. Ярмошына прыадкрыла заслону таямніцы адносна рэферэндуму ў Беларусі, які рыхтуецца. Нажаль, з'яўляецца больш пытанняў, чым адказаў. Глядзіце ніжэй па некаторых пунктах.

    1. «Калі мы гаворым пра Канстытуцыйны рэферэндум, які павінен адбыцца, то яго будзе прызначаць прэзідэнт Беларусі, гэта яго паўнамоцтвы».

    Не трэба забывацца, што ў адпаведнасці з арт.113 Выбарчага Кодэкса «Права ініцыятывы на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Радзе Рэспублікі, грамадзянам Рэспублікі Беларусь». Гэта значыць, што яшчэ ёсць час і для грамадзянаў вынесці свае альтэрнатыўныя прапановы на рэферэндум.

    2. «…на рэферэндум адведзены 30-дзённы тэрмін. Бо выбарчыя камісіі будуць працаваць у тры разы менш (чым на выбарах дэпутатаў ці прэзідэнта)», «Неабходны мінімальны тэрмін для падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму – гэта 30 дзён».

    Незразумела, чаму Л.М. Ярмошына мяркуе, што на рэферэндум будзе адведзены 30-дзённы тэрмін. Артыкул 117 Выбарчага Кодэкса кажа, што «Дата правядзення рэферэндуму ўсталёўваецца не пазней за тры месяцы з дня выдання ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні рэферэндуму». Гэта значыць, калі нават рэферэндум будзе прызначаны па ініцыятыве А.Г. Лукашэнкі, то адкуль Л.М. Ярмошына ведае, што А.Р. Лукашэнка абярэ менавіта 30-дзённы тэрмін?

    Хутчэй за ўсё, Л.М. Ярмошына арыентуецца на палажэнні арт. 34 Выбарчага Кодэкса, у адпаведнасці з якімі камісіі сярэдняга ўзроўня «ўтвараюцца… за месяц да рэферэндуму». Узнікае пытанне: якім чынам камісіі будуць утвораныя ў той жа дзень, калі будзе абвешчаны рэферэндум? Здавалася б, патрэбны час для вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, разгляду заявак, прыняцця рашэння.

    Ёсць яшчэ адно пытанне пра 30-дзённы тэрмін – навошта спяшацца? Арт. 117 дае да трох месяцаў – чаму б не правесці рэферэндум у такія тэрміны, даць людзям магчымасць абмеркаваць прапанаваныя змены, правесці сур'ёзную кампанію за ці супраць?

    Адказ на гэтае пытанне часткова дае сама Л.М. Ярмошына: «Паколькі… няма перыяду перадвыбарчай агітацыі, то не патрэбныя такія працяглыя тэрміны для ягонай [рэферэндуму] падрыхтоўкі і арганізацыі». Гэта значыць, агітацыя, выбарчая кампанія, абмеркаванне не плануюцца.

    3. «Пытанне, хутчэй за ўсё, будзе адно. Яны будуць сфармуляваныя такім чынам: «Ці ўхваляеце вы ўнясенне зменаў у Канстытуцыю?». І будзе два варыянты адказу: «так» або «не».

    Самае відавочнае пытанне тут – што рабіць тым, хто згодны з нейкай адной прапанаванай зменай, але не іншай? Як галасаваць у такім выпадку – за ці супраць?»

    Апошнія навіны