• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сёння дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага

    18 жніўня, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Дарагі Сяргей. Гэта трэці твой дзень народзінаў, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто ні стараўся, ім не адабраць у цябе нас – тваю сям'ю, не адабраць любоў Агніі і Карнея – ты ж бачыш іх малюнкі і лісты. Не адабраць у цябе і падтрымку людзей, якія штодня ўжо больш за 800 дзён пішуць і пытаюцца, як ты. Беларусы ведаюць, што ты – герой, наш герой. І што мы павінны працягваць справу, распачатую табой.

    І два гады таму, і цяпер я раблю ўсё, што магу – у першую чаргу, каб вярнуць нам дом. А мой дом, Сяргей, – гэта ты».

    Павіншаваць Сяргея Ціханоўскага можна лістом ці паштоўкай на адрас: ВК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.

    І падпішыцеся на канал з думкамі Сяргея Ціханоўскага з турмы – @strana_turma – для яго гэта вельмі важна. 

    Апошнія навіны