• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра захоп Рамана Пратаcевіча на борце Ryanair

    23 мая, 2021

    «Абсалютна відавочна, што гэта аперацыя спецслужбаў па захопе самалёта – дзеля таго, каб затрымаць актывіста і блогера Рамана Пратасевіча.

    Рэжым паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў на борце і ўсёй грамадзянскай авіяцыі дзеля расправы над чалавекам, які быў рэдактарам самых буйных беларускіх незалежных тэлеграм-каналаў. Толькі за гэта яго прызналі тэрарыстам, і толькі за гэта цяпер у Беларусі Раману можа пагражаць смяротнае пакаранне.

    Мы ўжо паведамілі ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі, запатрабаваўшы пачаць расследаванне па факце, які адбыўся і прыняць меры аж да выключэння Беларусі з ICAO.

    З сённяшняга дня ні адзін чалавек, які здзяйсняе палёт над Беларуссю, не можа быць упэўнены ў сваёй бяспецы. Бо рэжым злоўжывае правіламі паветраных зносін дзеля таго, каб захопліваць нязгодных».

    Апошнія навіны